Сервіс мабільных плацяжоў Кашалёк Pay – цяпер і з карткамі Visa!
Паважаныя кліенты!
Рады паведаміць, што з 11.01.2021 рэалізаваная магчымасць далучэння любых картак плацежнай сістэмы Visa, эмітаваных ААТ «Белаграпрамбанк», да сервісу мабільных плацяжоў «Кашалёк Pay».
Кашалёк Pay – гэта сервіс мабільнага дадатку «Кашалёк», прынцып працы якога заснаваны на замене рэальнага нумара карткі на лічбавы токен пры ажыццяўленні плацяжоў, таксама як у сервісаў Apple Pay, Samsung Pay, Garmin Pay.
Асаблівасцю новага сервіса з'яўляецца тое, што ён падтрымліваецца на ўсіх мабільных прыладах аперацыйнай сістэмы Android з модулем NFC, незалежна ад вытворцы (у тым ліку на тэлефонах Huawei і Honor).
У дадатку «Кашалёк» можна дадаваць не толькі плацежныя карткі, але і дысконтныя карткі, падарункавыя сертыфікаты, квіткі і купоны, - каб яны заўжды былі пад рукой. Дысконтныя карткі могуць загружацца як у мабільныя прылады з аперацыйнай сістэмай Android, так і з iOS».