Запрашаем на анлайн-трансляцыю прэс-канферэнцыі з нагоды трохгоддзя праекта «Дотыку»
14 студзеня 2021 года ў 16.00 у анлайн-фармаце адбудзецца прэс-канферэнцыя, прысвечаная трохгоддзю дабрачыннай карткі «Дотыку» Белаграпрамбанка. Спікерамі выступяць дырэктарка дывізіёна рознічнага бізнеса ААТ «Белаграпрамбанк» Г.А.Свістунова, дырэктар кампаніі Mastercard у Беларусі В.С.Галоўчыц, заснавальніца дабрачыннага фонда «Дотык да жыцця» Л.В.Івашкевіч, галоўная навуковая супрацоўніца ДУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі» В.В.Алейнікава.
Белаграпрамбанк запрашае ўсіх ахвочых прыняць удзел у прэс-канферэнцыі! Нам важныя ваша зацікаўленасць і неабыякавасць да гэтага цудоўнага праекта, які ўжо на працягу трох гадоў прыносіць адчувальную карысць грамадству. Нагадаем, сумы ахвяраванняў трымальнікаў карткі «Дотыку» і Белаграпрамбанка накіроўваюцца на дапамогу цяжкахворым дзецям.
Сябры! Прэс-канферэнцыя пройдзе на абароненай платформе facecast.net, да якой можа падключыцца кожны ахвочы. Вам будзе дадзеная магчымасць выказаць свае прапановы, задаць пытанні спікерам у каментарах да відэатрансляцыі. Для ўдзелу неабходна скарыстацца спасылкай: https://facecast.net/v/jcm7ud
Падтрымаем сваім удзелам Белаграпрамбанк і дабрачынны праект «Дотыку!».