Аб правядзенні прамой тэлефоннай лініі
12.08.2024 з 14:00 да 15:00 намеснік старшыні праўлення ААТ «Белаграпрамбанк» правядзе прамую тэлефонную лінію.
Грамадзяне і юрыдычныя асобы будуць мець магчымасць звярнуцца па нумары тэлефона +375 17 397 83 95 па актуальных для іх пытаннях па наступнай тэматыцы:
- развіцце карпаратыўнага, мікра і малога бізнэсу;
- абслугоўванне юрыдычных асоб, уключаючы іх крэдытаванне;
- развіцце экасістэмы.
Парадак разгляду зваротаў, якія паступаюць у ходзе правядзення прамых тэлефонных ліній, рэгламентаваны Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23.07.2012 № 667 «Аб некаторых пытаннях работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб».