«АГРА 4.0» Белаграпрамбанка: бізнес-кейсы чакаюць вашых яркіх рашэнняў!
- калі вам ад 16 да 31 года,
- калі вам цікава апускацца ў праблему і рашаць задачы,
- калі вы сочыце за лічбавымі навінкамі,
- калі вы хочаце прапампаваць свае скілы,
прапануем прыняць удзел у рэспубліканскім кейс-чэмпіянаце "АГРА 4.0", які Белаграпрамбанк праводзіць з 1 студзеня па 27 мая 2022 года сумесна з ЗАТ "Тэхніка і камунікацыі".
Лічбавая трансфармацыя бізнесу - асноўны напрамак кейс-чэмпіянату. Гэта актуальна, перспектыўна, сучасна.
Стаць удзельнікамі конкурсу і пазмагацца за галоўныя прызы могуць маладыя людзі ва ўзросце ад 16 да 31 года як індывідуальна, так і ў складзе каманды.
Запрашаем зацікаўленых педагогаў стаць тымлідамі каманд навучэнцаў школ.
Намінацыі кейс-чэмпіянату:
- «Банкаўскі прадукт» (бізнэс-кейсы, накіраваныя на развіццё існуючых і распрацоўку новых банкаўскіх прадуктаў/паслуг);
- «Банкаўскі сэрвіс» (бізнэс-кейсы, накіраваныя на развіццё існуючых сэрвісаў і распрацоўку інавацыйных ІТ-рашэнняў для банка).
Галоўны прыз - 10 000 рублёў.
"С2С: corn to coin" (бізнэс-кейсы, накіраваныя на вырашэнне пытанняў цыфравізацыі малога і сярэдняга бізнесу);
сацыяльная намінацыя "Smart city" (бізнес-кейсы, накіраваныя на распрацоўку ідэй па стварэнні ўзаемазвязанай сістэмы камунікатыўных і інфармацыйных тэхналогій, дзякуючы якой спрашчаецца кіраванне ўнутранымі працэсамі горада і паляпшаецца ўзровень жыцця насельніцтва, у тым ліку людзей з абмежаванымі магчымасцямі).
Галоўны прыз - 5 000 рублёў
Удзельнікі праекта змогуць падчас кансультацыйных сустрэч атрымаць дадатковыя веды ў галіне банкаўскай дзейнасці, цыфравізацыі бізнесу, павысіць узровень фінансавай пісьменнасці і даведацца аб сучасных тэхналогіях лічбавай дзяржавы, пагутарыць са спікерамі - прадстаўнікамі бізнесу, падрыхтавацца да паспяховага публічнага выступлення.
На фінальным этапе кейс-чэмпіянату ментары акажуць падтрымку, дадуць рэкамендацыі, каб праект у фінале быў канкурэнтным і паспяховым.
Фінал кейс-чэмпіянату адбудзецца ў рамках міжнароднага форуму "ТІБО - 2022".
Бізнес-кейсы ўжо размешчаны на сайце.
Далучыцца да кейс-чэмпіянату "АГРА 4.0" можна ў пяць крокаў:
- Азнаёмцеся з Палажэннем аб правядзенні рэспубліканскага кейс-чэмпіянату на сайце.
- Запампуйце заяўку на ўдзел (звярніце ўвагу, што для каманднага і індывідуальнага ўдзелу яны адрозніваюцца).
- Абярыце на сайце банка бізнэс-кейс, па якім будзеце рыхтаваць кейс-рашэнне.
- Запоўніце заяўку і дашліце скан на электронны адрас hrconnect@belapb.by з паметкай «Кейс-чэмпіянат».
- Атрымайце пацвярджэнне ад арганізатараў аб прынятай заяўцы.
Тэрмін падачы заявак - да 15 лютага 2022 года.
На ўсе вашы пытанні гатовы адказаць па тэл. +37 529 149 17 64 (А1, Viber).
Чакаем вашыя заяўкі на ўдзел у кейс-чэмпіянаце "АГРА 4.0"!
Жадаем вам крэатыўных ідэй і поспехаў у нашым конкурсе!