Белаграпрамбанк запрашае кліентаў і партнёраў да ўдзелу ў рэспубліканскім кейс-чэмпіянаце "АГРА 4.0"
З 1 студзеня па 27 мая 2022 года Белаграпрамбанк праводзіць рэспубліканскі кейс-чэмпіянат "АГРА 4.0", ключавой асаблівасцю якога стане лічбавая трансфармацыя бізнесу. У гэтым чэмпіянаце прымуць удзел прадпрымальнікі і крэатыўная моладзь, праекты будуць накіраваны на вырашэнне самых розных бізнес-задач.
Мы жывем у эпоху актыўнага стварэння лічбавых платформ і сэрвісаў. Сёння ў выйгрышным становішчы аказваюцца кампаніі, здольныя адаптаваць свае бізнэс-працэсы і стратэгію пад новыя ўмовы.
Белаграпрамбанк прапануе сваім кліентам, прадстаўнікам малога і сярэдняга бізнесу, вырашыць задачы цыфравізацыі ўласнага бізнесу, прадаставіўшы кейсы ў намінацыі "C2C: corn to coin" (ад зярнятка да манеткі).
Фармулёўка бізнес-кейса, задачы - гэта дадатковая магчымасць паглядзець на свой бізнес з боку, па-новаму.
У падрыхтоўцы кейс-рашэнняў прымуць удзел маладыя крэатыўныя людзі, якія пагрузяцца ў канкрэтную праблему, прапануюць аптымальнае рашэнне.
Калі вы не з'яўляецеся пакуль карпаратыўным кліентам нашага банка, але вас зацікавіў дадзены праект, то самы час пачаць бізнэс з надзейным партнёрам.
"Smart city" - сацыяльная намінацыя кейс-чэмпіянату.
Запрашаем стаць партнёрамі праекту «АГРА 4.0» кампаніі і арганізацыі, для якіх актуальныя кірунак «разумны горад» і пытанні экалогіі, аблічбоўкі вялікага аб'ёму інфармацыі, стварэння розных сэрвісаў, якія дапамагаюць падладжваць горад пад кожнага канкрэтнага гараджаніна, яго патрэбы і жыццёвыя сітуацыі. Свае задачы можна сфармуляваць у бізнес-кейсы, накіраваныя на распрацоўку ідэй па стварэнню ўзаемазвязанай сістэмы камунікатыўных і інфармацыйных тэхналогій, і ў выніку атрымаць перспектыўныя праекты рашэнняў.
І кліенты банка, і партнёры кейс-чэмпіянату, якія прадставілі бізнес-кейсы, атрымаюць таксама магчымасць заявіць аб сваёй справе, паўдзельнічаць у нетворкінгах, стаць часткай экасістэмы рэспубліканскага праекта "АГРА 4.0".
Далучыцца да кейс-чэмпіянату "АГРА 4.0" можна ў тры крокі.
- Азнаёмцеся з Палажэннем аб правядзенні рэспубліканскага кейс-чэмпіянату на сайце.
- Запампуйце Форму для прадастаўлення бізнес-кейса кліента, партнёра Белаграпрамбанка.
- Запоўніце форму, сфармуляваўшы там жа бізнэс-кейс (праблему), і накіруйце на электронны адрас hrconnect@belapb.by з пазнакай "Кейс-чэмпіянат".
Бізнес-кейсы ад кліентаў і партнёраў прымаюцца да 24.01.2022.
На ўсе вашы пытанні гатовы адказаць па тэл. +37529 149 17 64 (А1, Viber).
Чакаем вашыя заяўкі на ўдзел у кейс-чэмпіянаце "АГРА 4.0"!