Інтэрнэт-банкінг
Сістэма «Інтэрнэт-банкінг» прызначана для паўнавартаснага выдаленага абслугоўвання прыватных кліентаў.
Гэта адзін з самых зручных, простых і бяспечных спосабаў кіравання сваімі фінансамі ў рэжыме 24/7!
Падключэнне і выкарыстанне інтэрнэт-банкінгу ААТ "Белаграпрамбанк" бясплатна.
Магчымасці
кампліменты за плацяжы
падрабязней
Пачаць карыстацца лёгка!
Як зарэгістравацца ў інтэрнэт-банкінгу
Крок 1 - Набраць у адрасным радку вэб-браўзера адрас https://www.ibank.belapb.by.
Крок 2 - Выбраць кнопку «Рэгістрацыя» і варыянт рэгістрацыі для кліентаў банка.
Крок 3 - Для рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь: увесці ідэнтыфікацыйны нумар дакумента, які пацвярджае асобу, і нумар тэлефона. Калі ўсё ў парадку - сістэма вышле SMS з кодам на гэты нумар.
- Для нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь: увесці серыю і нумар дакумента, які пацвярджае асобу, нумар мабільнага тэлефона, у тым ліку замежнага аператара, выбраць краіну рэзідэнцтва і ўвесці дату нараджэння. Калі ўсё ў парадку - сістэма вышле SMS з кодам на гэты нумар.
Крок 4 - Запоўніць неабходныя палі, увесці SMS-код, азнаёміцца з умовамі дамовы на аказанне паслугі і націснуць «Працягнуць». Рэгістрацыя паспяхова завершана.
Крок 1 - Прайдзіце працэдуру самарэгістрацыі ў МСІ тут.
Крок 2 - Набраць у адрасным радку вэб-браўзера адрас https://www.ibank.belapb.by.
Крок 3 - Выбраць кнопку «Рэгістрацыя» і варыянт рэгістрацыі для кліентаў іншых банкаў (праз МСІ).
Крок 4 - Запоўніце ўсе неабходныя палі і націсніце «Увайсці».
Дакументы
Часта задаюць пытанні
Адказ. У выпадку ўзнікнення праблем з адлюстраваннем асобных старонак сістэмы «Інтэрнэт-банкінг» рэкамендуем выдаліць у браўзэры часовыя файлы Інтэрнэту (кэш), файлы (cookie). Для браўзэраў Microsoft Edge, Mozilla Firefox, Opera, Google Chrome націсніце Ctrl+Shift+Del, абярыце ў экраннай форме адпаведныя адзнакі і націсніце "Выдаліць".
Адказ. У дадзеным выпадку ўвайсці ў сістэму Інтэрнэт-банкінг можна адным з наступных спосабаў:
- Прайсці паўторную рэгістрацыю ў сістэме Інтэрнэт-банкінг з выкарыстаннем функцыянальнасці «Не памятаю лагін або пароль».
- Звярнуцца ў падраздзяленне банка для атрымання картак доступу да сістэмы..
- Шляхам уваходу ў Інтэрнэт-банкінг па дадзеных МСІ (міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі). На галоўнай старонцы Інтэрнэт-банкінгу неабходна націснуць «МСІ»/«Уваход па дадзеных МСІ (лагін і пароль)» і далей дазваляеце доступ да Вашых дадзеных.
- Прайсці паўторную рэгістрацыю ў Мабільным дадатку. Для гэтага на экране ўводу ПІН-кода пры ўваходзе ў дадатак неабходна націснуць на пытальнік/«Змяніць карыстальніка»/«Рэгістрацыя».
Затым неабходна пазначыць дадзеныя:
- ідэнтыфікацыйны (асабісты) нумар пашпарта/ нумар пашпарта,
- нумар тэлефона,
- пасля гэтага абраць «Не памятаю лагін і пароль»,
- пацвердзіць свой нумар тэлефона,
- прызначыць новы лагін,
- пароль і новы мабільны ключ.
Пры стварэнні новых лагіна, пароля і мабільнага ключа павінна змяняцца не менш за 2 сімвалы ў параўнанні з раней усталяванымі лагінам/паролем/мабільным ключом.
Звяртаем вашу ўвагу! Пры змене уліковых дадзеных (лагіна і пароля) у мабільным дадатку дадзеныя для ўваходу ў інтэрнэт-банкінг змяняюцца аўтаматычна.
Адказ: Для ўдакладнення прычыны блакіроўкі і яе зняцця (пры наяўнасці магчымасці) рэкамендуем звярнуцца ў Кантакт-цэнтр або падраздзяленне банка.
Адказ. Для бяспекі карыстальнiкаў сiстэмы Інтэрнэт-банкінг пры трохразовым няправільным уводзе лагіна/пароля ўліковы запіс блакiруецца на 2 гадзіны (праз 2 гадзіны аўтаматычна разблакiруецца).



