Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-Кліент
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Калі вы плануеце зарэгістравацца ў якасці суб'екта аграэкатурызму, Вам неабходна прадставіць у раённы выканаўчы камітэт пісьмовую заяву аб ажыццяўленні дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму па форме, устаноўленай Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

    ААТ «Белаграпрамбанк» прадастаўляе крэдытную падтрымку суб'ектам аграэкатурызму для развіцця Праектаў у сферы аграэкатурызму ў адпаведнасці з патрабаваннямі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2006 г. № 372 «Аб мерах па развіцці аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь», Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.10.2022 № 351 «Аб развіцці аграэкатурызму».

    Крэдыты суб'ектам аграэкатурызму ў рамках Праектаў, якія рэалізуюцца, прадастаўляюцца на наступныя мэты:

    пераўладкаванне і (ці) перапланіроўку, рэканструкцыю, рамонт жылых і падсобных памяшканняў жылога дома, прызначанага для прыёму і размяшчэння аграэкатурыстаў (набыццё неабходных таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, выкананне некаторых відаў будаўнічых работ);
    будаўніцтва і рамонт гасцявых домікаў і іншых аб'ектаў інфраструктуры, якія з'яўляюцца прыналежнасцямі жылога дома для забеспячэння часовага знаходжання аграэкатурыстаў (набыццё неабходных таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, выкананне некаторых відаў будаўнічых работ);
    будаўніцтва, рэканструкцыю, пераўладкаванне і (ці) перапланіроўку, рамонт нежылых будоўляў на прысядзібнай тэрыторыі жылога дома;
    аплату абсталявання, інвентару і іншай маёмасці, неабходнай для аказання паслуг у сферы аграэкатурызму (прадметаў бытавога, культурна-бытавого і фізкультурна-спартыўнага прызначэння і да т. п.).

    Крэдытаванне суб'ектаў аграэкатурызму

    Фізічныя асобы падрабязней
    Сельскагаспадарчыя арганізацыі падрабязней

    Зямельныя ўчасткі для размяшчэння аб'ектаў турыстычнай сферы:

    Браслаўскі раён

    Браслаўскі выканкам выдзеліў 100 зямельных участкаў на тэрыторыі адной з самых маляўнічых мясцін дзяржавы для размяшчэння аб'ектаў турыстычнай сферы ў мэтах развіцця турызму, аграэкатурызму і турыстычнай інфраструктуры: гасцявыя дамы, гасцініцы, дамы адпачынку, база адпачынку, сельская сядзіба, турыстычныя базы і інш.


    Зямельныя ўчасткі размешчаныя ў найбольш прывабных мясцінах — паблізу азёр, рэк і лясных масіваў. Прынятае распараджэнне па праекце развіцця рэгіёна спрашчае працэдуру прадастаўлення інвестарам зямельных участкаў (не патрабуецца ўзгадненне з Кіраўніком дзяржавы).

    Падрабязней чытайце тут.

    Ушацкі раён

    Ушацкі раён — маляўнічы край лясоў і азёр. У мэтах пашырэння турыстычнай дзейнасці раён зацікаўлены ў выкарыстанні прыродных рэсурсаў і прыцягненні інвестараў.

     

    Для гэтага ёсць 44 прапановы па зямельных участках плошчай ад 1 да 7 га, якія ў адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12.06.2017 № 92рп «Аб узгадненні прадастаўлення зямельных участкаў» могуць быць прадастаўленыя інвестару для стварэння турыстычных аб'ектаў (базы адпачынку, турыстычнай базы, гасцявых домікаў, домікаў паляўнічага ці рыбалова, аграэкатурызму і інш.) без дадатковага ўзгаднення з Кіраўніком дзяржавы.

     

    Зямельныя ўчасткі падабраныя ў найбольш прывабных мясцінах паблізу азёр, рэк, лясных масіваў. Падрабязней чытайце тут.

    Пастаўскі раён

    У мэтах развіцця турызму ў Віцебскай вобласці, у тым ліку аграэкатурызму, і турыстычнай інфраструктуры, прыцягнення інвестараў у гэту сферу, распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнка А. Р. ад 13 чэрвеня 2017 г. № 92 рп «Аб узгадненні прадастаўлення зямельных участкаў» узгоднена прадастаўленне 14 зямельных участкаў агульнай плошчаю 50,23 гектараў на тэрыторыі Пастаўскага раёна для размяшчэння аб'ектаў турыстычнай сферы, у тым ліку аграэкатурызму.


    Стварэнне новых аб'ектаў турызму дазволіць найбольш эфектыўна выкарыстоўваць існуючыя турыстычныя рэсурсы і прыродны патэнцыял раёна, стварыць турыстычныя аб'екты, якія дазваляюць у поўным аб'ёме задаволіць патрэбнасці беларускіх і замежных турыстаў з улікам рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў раёна.


    Зямельныя ўчасткі падабраныя ў найбольш прывабных мясцінах — паблізу азёр, рэк, лясных масіваў. Падрабязней чытайце тут.
     

    Расонскі раён

    Расонскім раённым выканаўчым камітэтам прадастаўлена 17 зямельных участкаў на тэрыторыі Расонскага раёна для размяшчэння аб'ектаў турыстычнай сферы, у тым ліку аграэкатурызму.

     

    Зямельныя ўчасткі падабраныя ў мясцінах, якія здаўна з'яўляюцца прывабнымі для насельніцтва і карыстаюцца ў яго попытам для таго, каб бавіць там вольны час і адпачываць.

     

    Стварэнне новых аб'ектаў турызму будзе садзейнічаць даступнасці турызму, развіццю ўнутранага турызму Расонскага раёна, дазволіць стварыць новыя рабочыя месцы і забяспечыць грамадзянам паўнацэнны адпачынак у экалагічна чыстых кутках раёна. Дазволіць найбольш эфектыўна выкарыстоўваць існуючыя турыстычныя рэсурсы і прыродны патэнцыял раёна, стварыць турыстычныя аб'екты, якія дазваляюць у поўным аб'ёме задаволіць патрэбнасці беларускіх і замежных турыстаў з улікам рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў раёна. Падрабязней чытайце тут.

     

    Лепельскі раён

    Лепельшчына — цудоўны край беларускай зямлі, размешчаны на поўдні Віцебскай вобласці, які славіцца сваімі азёрамі і лясамі.
    Лепельскім раённым выканаўчым камітэтам прадастаўлена 28 зямельных участкаў на тэрыторыі Лепельскага раёна для размяшчэння аб'ектаў турыстычнай сферы, у тым ліку аграэкатурызму.

    Зямельныя ўчасткі падабраныя ў мясцінах, якія здаўна з'яўляюцца прывабнымі для насельніцтва і карыстаюцца ў яго попытам для таго, каб бавіць там вольны час і адпачываць. Азнаёміцца з інфармацыяй Лепельскага райвыканкама аб зямельных участках для размяшчэння аб'ектаў турыстычнай сферы можна тут.

    Мёрскі раён

    Мёрскі раён — куток Беларускага Паазер’я. У раёне 96 вадаёмаў, у тым ліку 83 возера.
    Мёрскім раённым выканаўчым камітэтам прадастаўлена 6 зямельных участкаў на тэрыторыі раёна для размяшчэння аб'ектаў турыстычнай сферы, у тым ліку аграэкатурызму.

    Зямельныя ўчасткі падабраныя ў маляўнічых мясцінах, папулярных у насельніцтва, каб бавіць там вольны час і адпачываць. Азнаёміцца з інфармацыяй Мёрскага райвыканкама аб зямельных участках для размяшчэння аб'ектаў турыстычнай сферы можна  тут.

     

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць