Перавагі выкарыстання акрэдытыўнай формы разлікаў
Для пакупніка
Аплата за тавар толькі пасля яго фактычнай адгрузкі, пацверджанай дакументальна:
Гарантаванасць пастаўкі тавару ў адпаведнасцi з наменклатурай і тэрмінамі, а таксама магчымасць кантролю якасці тавару;
Банк не ажыццявіць аплату, калі пададзеныя па акрэдытыве дакументы не адпавядаюць яго ўмовам.
Для прадаўца
Гарантыя атрымання выручкі за адгружаны тавар незалежна ад фінансавага стану пакупніка;
Магчымасць атрымаць у сваім банку пад адкрыты ў яго адрас акрэдытыў крэдыт для фінансавання вытворчасці адпаведных тавараў або набыцця неабходных камплектуючых.