Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Інтэрнэт кліент
Час працы Кантакт-цэнтра банка
  • Пн
  • Аў
  • Ср
  • Чц
  • Пт
  • Сб
  • Нд
                                       8:00 - 20:00
Дадатковыя нумары:

ММБ-стартап – інвест

Фінансаванне выдаткаў на стварэнне (набыццё, рэканструкцыю, мадэрнізацыю, будаўніцтва, капітальны рамонт) асноўных сродкаў, за выключэннем выдаткаў на набыццё (рэканструкцыю, мадэрнізацыю, будаўніцтва, капітальны рамонт) аб'ектаў нерухомасці для наступнай здачы ў арэнду, фінансаванне выдаткаў на набыццё нематэрыяльных актываў (франшызы ).

Аформіць заяўку на крэдыт
  • Працэнтная стаўка BYN – ад 10,5%;
    RUB – ад 24%
  • Валюта крэдыту BYN, RUB
Агульныя ўмовы
  • Сума крэдыта: не больш за 600 000 руб. у эквіваленце
  • Форма прадастаўлення крэдыту: - неаднаўляльная крэдытная лінія
    - аднаразовае прадастаўленне крэдыту
  • Парадак прадастаўлення крэдыту: у безнаяўным парадку шляхам пералічэння грашовых сродкаў на рахункі трэціх асоб у аплату разліковых дакументаў, прадстаўленых заяўнікам, або іншым спосабам у адпаведнасці з заканадаўствам, за выключэннем выдачы заяўніку наяўных грашовых сродкаў.
  • Тэрмін поўнага вяртання (пагашэння) крэдыту: да 7 гадоў (уключна).
  • Дадатковыя ўмовы: - на момант заключэння крэдытнай дамовы кліент ММБ павінен быць падлучаны да пакета паслуг «Сваімі рукамі»
    - доля ўласнага ўдзелу заяўніка ў пагадненні не менш за 10 %
  • забеспячэнне ў адпаведнасці з заканадаўствам і ЛПА аб актыўных аперацыях, у тым ліку абавязковы заклад набытай за кошт крэдыту маёмасці.
     
  • абавязковае дадатковае забеспячэнне - паручыцельства юрыдычнай і (або) фізічнай асобы, якая з'яўляецца ўласнікам маёмасці (заснавальнікам (удзельнікам) з найбольшай доляй удзелу ў статутным фондзе), дырэктарам (кіраўнікам) заяўніка.

Дадатковая інфармацыя

Стандартны пакет дакументаў для індывідуальных прадпрымальнікаў
№ п/п Назва дакумента Форма Заўвага
Агульныя дакументы
1. Заяўка-анкета індывідуальнага прадпрымальніка. Па форме банка -
2. Згода заяўніка на прадстаўленне крэдытнай справаздачы з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Па форме банка -
3. Згода на прадстаўленне звестак з інфармацыйных рэсурсаў (Міністэрства ўнутраных спраў, ААТ «Небанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «Адзіная разліковая і інфармацыйная прастора») Па форме банка -
Юрыдычныя дакументы
4. Копія пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі заяўніка. - Прадстаўляюць кліенты ММБ, у якіх няма адкрытых бягучых (разліковых) банкаўскіх рахункаў у банку.
У выпадку наяўнасці ў банку актуальных дакументаў паўторнае прадстаўленне не патрабуецца (актуальнасць дакументаў, якія былі прадстаўлены раней, пры іх нязменнасці пацвярджаецца ў заяўцы).
5. Копія дакумента (старонак дакумента), які сведчыць асобу заяўніка з узорам подпісу, фатаграфіяй, серыяй і нумарам дакумента, з адзнакай аб рэгістрацыі па месцы жыхарства, рэгістрацыі шлюбу, дзецях (пры наяўнасці).
6. Копіі ліцэнзій (дазволаў) на вядзенне дзейнасці, якая падлягае ліцэнзаванню (пры наяўнасці). Дапускаецца прадстаўленне ліцэнзій (дазволаў) пасля заключэння крэдытнага дагавора ў выпадку калі крэдытаатрымальнік з'яўляецца новастворанай арганізацыяй і маёмасць, якая набываецца для ажыццяўлення ліцэнзаванага віду дзейнасці за кошт крэдыту, уключана ў даліцэнзійныя патрабаванні ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Фінансавыя дакументы
7. Падатковая дэкларацыя (разлік) па падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання. - За папярэдні год і фактычна адпрацаваны час у гэтым годзе.
Асноўныя дакументы
8. Дакументы, якія пацвярджаюць крэдытуемую здзелку (копіі дагавораў (кантрактаў), праектаў дагавораў (кантрактаў) або іншых дакументаў у пацвярджэнне крэдытуемай здзелкі і інш.)  -

Не патрабуецца пры рэфінансаванні крэдытаў, якія былі дадзены банкам.
Пры аплаце будаўніча-мантажных работ даюцца копіі:
дазвола замоўшчыку-забудоўшчыку на правядзенне будаўнічых работ, які выдаецца органамі Дзяржаўнага будаўнічага нагляду;
зацверджанай ва ўстаноўленым парадку праектна-каштарыснай дакументацыі (зводнага каштарыснага разліку і, пры неабходнасці ўдакладнення аб’ёму крэдытуемых выдаткаў, лакальных і (або) аб’ектных каштарысаў);
дагавора (кантракта) буданічага падраду, пры неабходнасці іншых дагавароў падраду (субпадраду), пры выкананні работ падрадным спосабам.
Пры аплаце абсталявання, у тым ліку, якое патрабуе ўстаноўкі, мантажу, прадстаўляюцца копіі дагавароў (кантрактаў) на набыццё абсталявання, таварна-транспартных накладных (рахунак-фактуры, спецыіфікацыі).
У выпадку рэалізацыі праекту у рамках рашэнняў, якія былі прынятыя Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, Урадам Рэспублікі Беларусь, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, прадстаўляюцца дакументы, якія пацвярджаюць уключэнне праекта ў дзяржаўную праграму або копію рашэння (пастановы) Урада Рэспублікі Беларусь, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, а таксама іншыя дакументы ў адпаведнасці з устаноўленымі патрабаваннямі пры кампенсацыі страт банку.

9. Разлік патоку грашовых сродкаў па інвестыцыйным праекце. Па форме банка  
10. Дакументы, якія ўключаюць абгрунтаванне фінансавай рэалізуемасці субпраекта, якое змяшчае інфармацыю аб ацэнцы чаканых аб'ёмаў рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг (уключаючы апісанне гэтай прадукцыі, работ, паслуг), якія мяркуецца вырабляць, выконваць ці аказваць па выніках рэалізацыі субпраекта, патэнцыяльных спажыўцах, сціслае апісанне субпраекта (мэта субпраекта, аб'ект фінансавання, прагназуемыя аб'ёмы рэалізацыі (іх змяненне) прадукцыі, работ, паслуг, план па персаналу і іншае); ацэнку чаканых фінансавых вынікаў субпраекта (фінансавую інфармацыю, у тым ліку крыніцы расходаў на субпраект, апісанне дадатковых крыніц фінансавання, агляд прагнозных фінансавых паказчыкаў субпраекта), а таксама апісанне бягучай дзейнасці кліента ММБ (сфера дзейнасці, вопыт вытворча-гаспадарчай дзейнасці, бягучае фінансавае становішча, канкурэнтныя перавагі і іншае). -  
11. Дакументы, неабходныя для прыняцця адпаведнага забеспячэння. -  
Дадатковыя дакументы (выпадкі прадстаўлення пазначаны ў графе «Заўвага»)
12. Звесткі аб паступленнях і абавязацельствах у замежнай валюце з дадаткам пацвярджаючых дакументаў.  -  Прадстаўляюцца пры крэдытаванні ў замежнай валюце ў адпаведнасці з ЛПА па рэзервах.
13. Заява (копіі заяў) на акцэпт плацежных патрабаванняў банка.  - Прадстаўляецца да прадастаўлення крэдыту або ў іншы тэрмін, устаноўлены рашэннем упаўнаважанага калегіяльнага органа банка.
Афармляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам і ЛПА, які рэгулюе правілы правядзення безнаяўных разлікаў у беларускіх рублях у банку ці ў парадку, вызначаным іншымі банкамі Рэспублікі Беларусь.
Копіі заяў, якія афармляюцца заяўнікам у банках Рэспублікі Беларусь
у электронным выглядзе і на папяровым носьбіце, павінны змяшчаць (перадаваць) адпаведныя адзнакі банкаў Рэспублікі Беларусь, вызначаныя Інструкцыяй аб банкаўскім пераводзе, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 29.03.2001 № 66.
14. Інфармацыя аб выкананні кліентамі ММБ мэтавых параметраў, якія былі прадстаўлены раней, па пагашэнні пратэрмінаваных абавязацельстваў - Прадстаўляюцца пры ажыццяўленні актыўнай аперацыі з кліентам ММБ, які мае пратэрмінаваную запазычанасць па актыўных аперацыях перад банкам.
15. Згода на прадстаўленне звестак, якія складаюць банкаўскую тайну. Па форме банка Прадстаўляецца:
пры прадстаўленні інвестыцыйных крэдытаў за кошт рэсурсаў Банка развіцця;
пры прадстаўленні ў забеспячэнне выканання абавязацельстваў паручыцельства БФФПП, ААТ «Промагролізінг»
16. Іншыя дакументы паводле меркавання банка. - -
Паводле меркавання Банка могуць быць запытаны іншыя дакументы, неабходныя для разгляду пытання аб ажыццяўленні актыўнай аперацыі
Стандартны пакет дакументаў для юрыдычных асоб

№ п/п

Назва дакумента

Форма

Заўвага

Агульныя дакументы

1.

Заяўка-анкета юрыдычнай асобы.

Па форме банка

-

2.

Згода заяўніка, заснавальнікаў (удзельнікаў) заяўніка з доляй удзелу ў статутным фондзе 50% і больш (для фізічных асоб), 25% і больш (для юрыдычных асоб) на прадстаўленне крэдытнай справаздачы з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Па форме банка

Не даецца згода заснавальнікаў (удзельнікаў)-нерэзідэнтаў, выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў, банкамі.

3.

Згода на прадстаўленне звестак з інфармацыйных рэсурсаў (Міністэрства ўнутраных спраў, ААТ «Небанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «Адзіная разліковая і інфармацыйная прастора»)

Па форме банка

Прадстаўляюць фізічныя асобы, якія з'яўляюцца кіраўніком (дырэктарам), галоўным бухгалтарам (пры наяўнасці), заснавальнікам (удзельнікам, уласнікам маёмасці) (з доляй удзелу ў статутным фондзе заяўніка 50 працэнтаў і больш).
Не даецца згода кіраўніка (дырэктара), галоўнага бухгалтара (пры наяўнасці) юрыдычнай асобы дзяржаўнай формы ўласнасці і юрыдычнай асобы прыватнай формы ўласнасці (доля ўдзелу дзяржавы ў статутным фондзе юрыдычнай асобы больш 50 працэнтаў);
фізічных асоб-заснавальнікаў (удзельнікаў, уласнікаў маёмасці) юрыдычнай асобы – нерэзідэнтаў.

Юрыдычныя дакументы

Асноўныя дакументы

4.

Копіі ўстаноўчых дакументаў і пасведчанні аб дзяржаўнай рэгістрацыі.

-

Прадстаўляюць кліенты ММБ, у якіх няма адкрытых бягучых (разліковых) банкаўскіх рахункаў у банку або пры іх адсутнасці ў справе аб адкрыцці і закрыцці банкаўскіх і іншых рахункаў юрыдычнай асобы.
У выпадку наяўнасці ў банку актуальных дакументаў паўторнае прадстаўленне не патрабуецца (актуальнасць дакументаў, якія былі прадстаўлены раней, пры іх нязменнасці пацвярджаецца ў заяўцы).

5.

Копіі працоўнага дагавора (кантракта) з кіраўніком юрыдычнай асобы ці выпіска з кантракта кіраўніка адносна паўнамоцтваў кіраўніка і тэрміна дзеяння кантракта.
Калі дагавор на ажыццяўленне актыўнай аперацыі падпісваецца іншымі службовымі асобамі, неабходна прадставіць адпаведную даверанасць, загад і да т. п.

-

6.

Копіі рашэння і загада аб прызначэнні кіраўніка юрыдычнай асобы, прадаўжэнні яго паўнамоцтваў (пры неабходнасці).

-

7.

У выпадку перадачы паўнамоцтваў выканаўчага органа іншай камерцыйнай арганізацыі ці індывідуальнаму прадпрымальніку – копіі рашэння аб перадачы паўнамоцтваў і грамадзянска-прававога дагавора.

-

8.

Копіі ліцэнзій (дазволаў) на вядзенне дзейнасці, якая падлягае ліцэнзаванню (пры наяўнасці).

-

Дапускаецца прадстаўленне ліцэнзій (дазволаў) пасля заключэння крэдытнага дагавора ў выпадку калі крэдытаатрымальнік з'яўляецца новастворанай арганізацыяй і маёмасць, якая набываецца для ажыццяўлення ліцэнзаванага віду дзейнасці за кошт крэдыту, уключана ў даліцэнзійныя патрабаванні ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Дадатковыя дакументы

9.

Інфармацыя аб устаноўчых дакументах, інфармацыя аб аднясенні (неаднясенні) здзелкі да буйной здзелкі і да здзелак, у якіх існуе зацікаўленасць афіліраваных асоб гаспадарчых таварыстваў.

Па форме банка

Прадстаўляюць юрыдычныя асобы – гаспадарчыя таварыствы.

10.

Рашэнне адпаведнага ўпаўнаважанага органа кіравання (асобы) заяўніка (іншай упаўнаважанай асобы)

-

Прадстаўляюць заяўнікі-юрыдычныя асобы ў выпадку наяўнасці абмежаванняў паўнамоцтваў выканаўчага органа ва ўстаноўчых і іншых дакументах заяўніка (упаўнаважанай асобы). Дакумент можа быць прадстаўлены не пазней за дзень прыняцця ўпаўнаважаным калегіяльным органам (упаўнаважанай службовай асобай) банка рашэння аб здзяйсненні актыўнай аперацыі.

11

Даверанасць на заключэнне дагавора аб ажыццяўленні актыўнай аперацыі.

-

Прадстаўляецца ў выпадку, калі дагавор на ажыццяўленне актыўнай аперацыі ад імя юрыдычнай асобы заключаецца іншай асобай, акрамя кіраўніка.
Апроч паўнамоцтваў на заключэнне здзелкі, даверанасць павінна змяшчаць паўнамоцтвы на тое, каб даць банку згоду на прадстаўленне банкам міністэрствам, ведамствам і іншым органам дзяржаўнага кіравання звестак аб дагаворах на ажыццяўленне актыўных аперацый, заключаных паміж банкам і заяўнікам, у тым ліку аб памеры запазычанасці па гэтых дагаворах, аб тэрмінах і ўмовах выканання заяўнікам абавязацельстваў па дагаворах на ажыццяўленне актыўных аперацый, а таксама іншых умовах дагавораў на ажыццяўленне актыўных аперацый.

Фінансавыя дакументы

Для заяўнікаў, якія вядуць бухгалтарскі ўлік у адпаведнасці з заканадаўствам.

12.

Гадавы бухгалтарскі баланс з усімі дадаткамі да яго за папярэдні год, аналітычная запіска да бухгалтарскага балансу.

-

Прадстаўляюць юрыдычныя асобы, якія вядуць бухгалтарскі ўлік у адпаведнасці з заканадаўствам.
У выпадку наяўнасці ў банку актуальных дакументаў паўторнае прадстаўленне не патрабуецца.
Пры звароце за ажыццяўленнем актыўнай аперацыі ад імя юрыдычнай асобы кіраўніка адасобленага падраздзялення юрыдычнай асобы для падрыхтоўкі заключэння службы экспертызы праектаў заяўнікам прадстаўляецца зводная бухгалтарская справаздачнасць юрыдычнай асобы.
Даведачна можа запытвацца бухгалтарская справаздачнасць адасобленага падраздзялення юрыдычнай асобы-заяўніка

13.

Бухгалтарскі баланс, справаздача аб прыбытках і стратах на апошнюю квартальную дату.

14.

Бухгалтарскі баланс, справаздача аб прыбытках і стратах за адпаведны перыяд папярэдняга года.

15.

Аўдытарскае заключэнне.

Калі юрыдычная асоба ў адпаведнасці з заканадаўствам падлягае абавязковаму аўдыту.

Для заяўнікаў, вызваленых ад абавязку вядзення бухгалтарскага ўліку ў адпаведнасці з заканадаўствам.

16.

Падатковая дэкларацыя (разлік) па падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання.

-

За папярэдні год і фактычна адпрацаваны час у гэтым годзе.

Дакументы па здзелцы

Асноўныя дакументы

Для сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак, якія вядуць бухгалтарскі ўлік дзейнасці па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, у зазначаным рэгістры.

17.

Выпіскі з кнігі ўліку даходаў і расходаў сялянскай (фермерскай) гаспадаркі або яе копіі.

-

За папярэдні год і фактычна адпрацаваны час у гэтым годзе.

Дакументы па здзелцы

Асноўныя дакументы

18.

Дакументы, якія пацвярджаюць крэдытуемую здзелку (копіі дагавораў (кантрактаў), праектаў дагавораў (кантрактаў) або іншых дакументаў у пацвярджэнне крэдытуемай здзелкі і інш.) 

 

Не патрабуецца пры рэфінансаванні крэдытаў, якія былі дадзены банкам.
Пры аплаце будаўніча-мантажных работ даюцца копіі:

  • дазвола замоўшчыку-забудоўшчыку на правядзенне будаўнічых работ, які выдаецца органамі Дзяржаўнага будаўнічага нагляду;

  • зацверджанай ва ўстаноўленым парадку праектна-каштарыснай дакументацыі (зводнага каштарыснага разліку і, пры неабходнасці ўдакладнення аб’ёму крэдытуемых выдаткаў, лакальных і (або) аб’ектных каштарысаў);

  • дагавора (кантракта) буданічага падраду, пры неабходнасці іншых дагавароў падраду (субпадраду), пры выкананні работ падрадным спосабам.

Пры аплаце абсталявання, у тым ліку, якое патрабуе ўстаноўкі, мантажу, прадстаўляюцца копіі дагавароў (кантрактаў) на набыццё абсталявання, таварна-транспартных накладных (рахунак-фактуры, спецыіфікацыі).
У выпадку рэалізацыі праекту у рамках рашэнняў, якія былі прынятыя Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, Урадам Рэспублікі Беларусь, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, прадстаўляюцца дакументы, якія пацвярджаюць уключэнне праекта ў дзяржаўную праграму або копію рашэння (пастановы) Урада Рэспублікі Беларусь, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, а таксама іншыя дакументы ў адпаведнасці з устаноўленымі патрабаваннямі пры кампенсацыі страт банку.

19.

Разлік патоку грашовых сродкаў па інвестыцыйным праекце.

Па форме банка

Прадстаўляецца пры прадстаўленні інвестыцыйных крэдытаў ці рэфінансаванні інвестыцыйных крэдытаў,  якія былі прадстаўлены банкам ці іншымі банкамі:
у выпадку калі сума інвестыцыйнага крэдыту не перавышае 30 000 (трыццаці тысяч) базавых велічынь;
у выпадку калі інвестыцыйны праект звязаны з ажыццяўленнем будаўніча-мантажных работ і (ці) набыццём асноўных сродкаў вытворчага прызначэння без істотнага павелічэння аб'ёмаў выпуску прадукцыі, паслуг (замена зношанага, устарэлага абсталявання, механізмаў, правядзенне адпаведных работ) ці ажыццяўленнем будаўніча-мантажных работ і (ці) набыццём асноўных сродкаў, якія не прымаюць удзелу ў вытворчым працэсе (будаўніча-мантажныя работы і асноўныя сродкі невытворчага прызначэння), і сума інвестыцыйнага крэдыту не перавышае 2 (двух) працэнтаў выручкі ад рэалізацыі, атрыманай заяўнікам за мінулы каляндарны год;
у выпадку стварэння, набыцця камерцыйнай арганізацыяй доўгатэрміновых актываў некамерцыйнага прызначэння;
у выпадку набыцця нематэрыяльных актываў (франшызы);
у выпадку набыцця асноўных сродкаў без істотнага павелічэння аб'ёмаў выпуску прадукцыі, якія прымяняюцца для маркіроўкі вырабляемай прадукцыі сродкамі ідэнтыфікацыі;
у выпадку калі з моманту ўводу ў эксплуатацыю аб'екта, аплачанага за кошт крэдыту іншага банка, да разгляду пытання рэфінансавання гэтага крэдыту банкам мінула больш за адзін год.
У іншых выпадках прадстаўляецца бізнес-план.

20.

Бізнес-план.

-

Распрацоўваецца ў адпаведнасці з Правіламі па распрацоўцы бізнес-планаў інвестыцыйных праектаў, зацверджанымі пастановай Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 31.08.2005 г. № 158.

21.

Дакументы, якія ўключаюць абгрунтаванне фінансавай рэалізуемасці субпраекта, якое змяшчае інфармацыю аб ацэнцы чаканых аб'ёмаў рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг (уключаючы апісанне гэтай прадукцыі, работ, паслуг), якія мяркуецца вырабляць, выконваць ці аказваць па выніках рэалізацыі субпраекта, патэнцыяльных спажыўцах, сціслае апісанне субпраекта (мэта субпраекта, аб'ект фінансавання, прагназуемыя аб'ёмы рэалізацыі (іх змяненне) прадукцыі, работ, паслуг, план па персаналу і іншае); ацэнку чаканых фінансавых вынікаў субпраекта (фінансавую інфармацыю, у тым ліку крыніцы расходаў на субпраект, апісанне дадатковых крыніц фінансавання, агляд прагнозных фінансавых паказчыкаў субпраекта), а таксама апісанне бягучай дзейнасці кліента ММБ (сфера дзейнасці, вопыт вытворча-гаспадарчай дзейнасці, бягучае фінансавае становішча, канкурэнтныя перавагі і іншае).

-

-

22.

Дакументы, неабходныя для прыняцця адпаведнага забеспячэння.

-

 

Дадатковыя дакументы (выпадкі прадстаўлення пазначаны ў графе «Заўвага»)

23.

Звесткі аб паступленнях і абавязацельствах у замежнай валюце з дадаткам пацвярджаючых дакументаў.

-

Прадстаўляюцца пры крэдытаванні ў замежнай валюце ў адпаведнасці з ЛПА аб парадку фарміравання і выкарыстання спецыяльных рэзерваў на пакрыццё магчымых страт па актывах і аперацыях, не адлюстраваных на балансе.

24.

Праект (копія) знешнегандлёвага дагавора

-

Прадстаўляецца пры запыце фінансавання знешнегандлёвага дагавора за кошт замежных крэдытных ліній.

25.

Заява (копіі заяў) на акцэпт плацежных патрабаванняў банка.

-

Прадстаўляецца да прадастаўлення крэдыту або ў іншы тэрмін, устаноўлены рашэннем упаўнаважанага калегіяльнага органа банка. Афармляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам і ЛПА, які рэгулюе правілы правядзення безнаяўных разлікаў у беларускіх рублях у банку ці ў парадку, вызначаным іншымі банкамі Рэспублікі Беларусь.
Копіі заяў, якія афармляюцца заяўнікам у банках Рэспублікі Беларусь  у электронным выглядзе і на папяровым носьбіце, павінны змяшчаць (перадаваць) адпаведныя адзнакі банкаў Рэспублікі  Беларусь, вызначаныя Інструкцыяй аб банкаўскім пераводзе, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 29.03.2001 № 66.

26.

Інфармацыя аб выкананні кліентамі ММБ мэтавых параметраў, якія былі прадстаўлены раней, па пагашэнні пратэрмінаваных абавязацельстваў

-

Прадстаўляюцца пры ажыццяўленні актыўнай аперацыі з кліентам ММБ, які мае пратэрмінаваную запазычанасць па актыўных аперацыях перад банкам.

27.

Мерапрыемствы (праграма) па выхадзе на прыбытковую дзейнасць і (ці) інфармацыя аб выкананні мерапрыемства (праграмы), калі з моманту іх (яе) зацвярджэння мінуў адзін квартал і больш.

-

Прадстаўляюцца(-ецца) пры неабходнасці разгляду пытання ажыццяўлення актыўнай аперацыі з юрыдычнай асобай, якая вядзе бухгалтарскі ўлік у адпаведнасці з заканадаўствам, якая мае чыстую страту (радок 210 справаздачы аб прыбытках і стратах) па бухгалтарскай справаздачнасці на апошнюю квартальную дату, а таксама пры выяўленні чыстай страты ў выніку маніторынгу фінансавага становішча і разліку крэдытнага рэйтынгу.

28.

Згода на прадстаўленне звестак, якія складаюць банкаўскую тайну.

Па форме банка

Прадстаўляецца пры прадстаўленні ў забеспячэнне выканання абавязацельстваў паручыцельства БФФПП, ААТ «Промагролізінг»

29.

Іншыя дакументы паводле меркавання банка.

-

-

Паводле меркавання Банка могуць быць запытаны іншыя дакументы, неабходныя для разгляду пытання аб ажыццяўленні актыўнай аперацыі

Спіс месцаў прадастаўлення крэдытных справаздач
  • Упраўленне "Крэдытны рэгістр" Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь;
  • Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці;
  • Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці;
  • Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці;
  • Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці;
  • Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
Паручальніцтва Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў

Пры адсутнасці забеспячэння па крэдыце ў поўным аб'ёме суб'екты малога прадпрымальніцтва - індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы з колькасцю не больш за 100 чалавек могуць атрымаць даручальніцтва Фонду, якое выступае ў якасці забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдыце.

Камісія фонду за даванне гарантыі складае 1,25% гадавых ад сумы даручальніцтва.

Для атрымання дадатковай інфармацыі просім звяртацца ў структурнае падраздзяленне па месцы абслугоўвання.

Мы выкарыстоўваем Cookie

Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

Наладзіць