Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Інтэрнэт кліент
Час працы Кантакт-цэнтра банка
  • Пн
  • Аў
  • Ср
  • Чц
  • Пт
  • Сб
  • Нд
                                       8:00 - 20:00
Дадатковыя нумары:

Экспрэс-крэдыт

Фінансаванне iнвестыцыйнай дзейнасці.

Аформіць заяўку на крэдыт
  • Працэнтная стаўка 15% гадавых
  • Валюта крэдыту BYN
Агульныя ўмовы
  • Сума крэдыту да 25 000 базавых велічынь
  • Тэрмін поўнага вяртання (пагашэння) крэдыту да 3 гадоў (уключна)
  • Тэрмін ажыццяўлення заяўнікам гаспадарчай дзейнасці з даты рэгістрацыі не менш за 3 поўных каляндарных месяцаў
  • Форма прадастаўлення крэдыту аднаразовае прадастаўленне крэдыту, неаднаўляльная крэдытная лінія
  • Забеспячэнне паручыцельства юрыдычнай(іх) або фізічнай(іх) асобы (асоб), т.ч. юрыдычнай або фізічнай асобы, якая з'яўляецца ўласнікам маёмасці (заснавальнікам (удзельнікам) заяўніка з доляй удзелу ў статутным фондзе 50% і больш), паручыцельства фізічнай асобы, якая з'яўляецца кіраўніком(намеснікам кіраўніка) заяўніка, іншага(ых) юрыдычнай(іх) або фізічнай(іх) асобы (асоб).
  • Уласны ўдзел крэдытаатрымальніка ў фінансаванні праекта не менш за 10%

Дадатковая інфармацыя

Стандартны пакет дакументаў для юрыдычных асоб
№ п/п Назва дакумента Форма Заўвага
1. Заяўка-анкета юрыдычнай асобы. Па форме банка -
2. Згода заяўніка, заснавальнікаў (удзельнікаў) заяўніка з доляй удзелу ў статутным фондзе 50% і больш (для фізічных асоб), 25% і больш (для юрыдычных асоб) на прадстаўленне крэдытнай справаздачы з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Па форме банка Не даецца згода заснавальнікаў (удзельнікаў)-нерэзідэнтаў, выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органа,банкамі.
3. Згода на прадстаўленне звестак з інфармацыйных рэсурсаў (Міністэрства ўнутраных спраў, ААТ «Небанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «Адзіная разліковая і інфармацыйная прастора») Па форме банка Прадстаўляюць фізічныя асобы, якія з'яўляюцца кіраўніком (дырэктарам), галоўным бухгалтарам (пры наяўнасці), заснавальнікам (удзельнікам, уласнікам маёмасці) (з доляй удзелу ў статутным фондзе заяўніка 50 працэнтаў і больш).
Не даецца згода кіраўніка (дырэктара), галоўнага бухгалтара (пры наяўнасці) юрыдычнай асобы дзяржаўнай формы ўласнасці і юрыдычнай асобы прыватнай формы ўласнасці (доля ўдзелу дзяржавы ў статутным фондзе юрыдычнай асобы больш 50 працэнтаў);
фізічных асоб-заснавальнікаў (удзельнікаў, уласнікаў маёмасці) юрыдычнай асобы – нерэзідэнтаў.
Юрыдычныя дакументы
Асноўныя дакументы
4. Копіі ўстаноўчых дакументаў і пасведчанні аб дзяржаўнай рэгістрацыі.   Прадстаўляюць кліенты ММБ, у якіх няма адкрытых бягучых (разліковых) банкаўскіх рахункаў у банку або пры іх адсутнасці ў справе аб адкрыцці і закрыцці банкаўскіх і іншых рахункаў юрыдычнай асобы.
У выпадку наяўнасці ў банку актуальных дакументаў паўторнае прадстаўленне не патрабуецца (актуальнасць дакументаў, якія былі прадстаўлены раней, пры іх нязменнасці пацвярджаецца ў заяўцы).
5. Копіі працоўнага дагавора (кантракта) з кіраўніком юрыдычнай асобы ці выпіска з кантракта кіраўніка адносна паўнамоцтваў кіраўніка і тэрміна дзеяння кантракта.
Калі дагавор на ажыццяўленне актыўнай аперацыі падпісваецца іншымі службовымі асобамі, неабходна прадставіць адпаведную даверанасць, загад і да т. п.
6. Копіі рашэння і загада аб прызначэнні кіраўніка юрыдычнай асобы, прадаўжэнні яго паўнамоцтваў (пры неабходнасці).
7. У выпадку перадачы паўнамоцтваў выканаўчага органа іншай камерцыйнай арганізацыі ці індывідуальнаму прадпрымальніку – копіі рашэння аб перадачы паўнамоцтваў і грамадзянска-прававога дагавора.
8. Копіі ліцэнзій (дазволаў) на вядзенне дзейнасці, якая падлягае ліцэнзаванню (пры наяўнасці).   Дапускаецца прадстаўленне ліцэнзій (дазволаў) пасля заключэння крэдытнага дагавора ў выпадку калі крэдытаатрымальнік з'яўляецца новастворанай арганізацыяй і маёмасць, якая набываецца для ажыццяўлення ліцэнзаванага віду дзейнасці за кошт крэдыту, уключана ў даліцэнзійныя патрабаванні ў адпаведнасці з заканадаўствам.
9. Дакумент, які сведчыць асобу заяўніка (упаўнаважанага на падпісанне прадстаўніка заяўніка).    
Дадатковыя дакументы (выпадкі прадстаўлення пазначаны ў графе «Заўвага»)
10. Інфармацыя аб устаноўчых дакументах, інфармацыя аб аднясенні (неаднясенні) здзелкі да буйной здзелкі і да здзелак, у якіх існуе зацікаўленасць афіліраваных асоб гаспадарчых таварыстваў. Па форме банка Прадстаўляюць юрыдычныя асобы – гаспадарчыя таварыствы.
11. Рашэнне адпаведнага ўпаўнаважанага органа кіравання (асобы) заяўніка (іншай упаўнаважанай асобы)   Прадстаўляюць заяўнікі-юрыдычныя асобы ў выпадку наяўнасці абмежаванняў паўнамоцтваў выканаўчага органа ва ўстаноўчых і іншых дакументах заяўніка (упаўнаважанай асобы). Дакумент можа быць прадстаўлены не пазней за дзень прыняцця ўпаўнаважаным калегіяльным органам (упаўнаважанай службовай асобай) банка рашэння аб здзяйсненні актыўнай аперацыі.
12. Даверанасць на заключэнне дагавора аб ажыццяўленні актыўнай аперацыі.   Прадстаўляецца ў выпадку, калі дагавор на ажыццяўленне актыўнай аперацыі ад імя юрыдычнай асобы заключаецца іншай асобай, акрамя кіраўніка.
Апроч паўнамоцтваў на заключэнне здзелкі, даверанасць павінна змяшчаць паўнамоцтвы на тое, каб даць банку згоду на прадстаўленне банкам міністэрствам, ведамствам і іншым органам дзяржаўнага кіравання звестак аб дагаворах на ажыццяўленне актыўных аперацый, заключаных паміж банкам і заяўнікам, у тым ліку аб памеры запазычанасці па гэтых дагаворах, аб тэрмінах і ўмовах выканання заяўнікам абавязацельстваў па дагаворах на ажыццяўленне актыўных аперацый, а таксама іншых умовах дагавораў на ажыццяўленне актыўных аперацый.
Дакументы па здзелцы
Асноўныя дакументы
13. Дакументы, неабходныя для прыняцця адпаведнага забеспячэння.    
Дадатковыя дакументы па здзелцы (выпадкі прадстаўлення пазначаны ў графе «Заўвага»)
14. Дакументы, якія пацвярджаюць крэдытуемую здзелку (копіі дагавораў (кантрактаў), праектаў дагавораў (кантрактаў) або іншых дакументаў у пацвярджэнне крэдытуемай здзелкі і інш.)    Прадстаўляюцца пры інвестыцыйным крэдытаванні.
15. Разлік патоку грашовых сродкаў Па форме банка Прадстаўляюцца пры інвестыцыйным крэдытаванні.
16. Заява (копіі заяў) на акцэпт плацежных патрабаванняў банка.  

Прадстаўляецца да прадастаўлення крэдыту або ў іншы тэрмін, устаноўлены рашэннем упаўнаважанага калегіяльнага органа банка.
Афармляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам і ЛПА, які рэгулюе правілы правядзення безнаяўных разлікаў у беларускіх рублях у банку ці ў парадку, вызначаным іншымі банкамі Рэспублікі Беларусь.
Копіі заяў, якія афармляюцца заяўнікам у банках Рэспублікі Беларусь у электронным выглядзе і на папяровым носьбіце, павінны змяшчаць (перадаваць) адпаведныя адзнакі банкаў Рэспублікі Беларусь, вызначаныя Інструкцыяй аб банкаўскім пераводзе, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 29.03.2001 № 66.

Для заяўнікаў, якія вядуць бухгалтарскі ўлік у адпаведнасці з заканадаўствам.
17. Бухгалтарскі баланс, справаздача аб прыбытках і стратах (фінансавая справаздачнасць у аб'ёме, які дазваляе вызначыць памер выручкі за апошні справаздачны квартал).   Прадстаўляюць заяўнікі пры адсутнасці паступленняў на адкрытыя ў банку бягучыя (разліковыя) банкаўскія рахункі ці ў выпадку, калі заяўнік з'яўляецца новым кліентам банка (кліентам, які адкрыў у банку бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак у адным з трох апошніх каляндарных месяцаў або мае намер адкрыць бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак.
Для заяўнікаў, вызваленых ад абавязку вядзення бухгалтарскага ўліку ў адпаведнасці з заканадаўствам.
18. Падатковая дэкларацыя (фінансавая справаздачнасць у аб'ёме, які дазваляе вызначыць памер выручкі за апошні справаздачны квартал).   Прадстаўляюць заяўнікі пры адсутнасці паступленняў на адкрытыя ў банку бягучыя (разліковыя) банкаўскія рахункі ці ў выпадку, калі заяўнік з'яўляецца новым кліентам банка (кліентам, які адкрыў у банку бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак у адным з трох апошніх каляндарных месяцаў або мае намер адкрыць бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак.
Для сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак, якія вядуць бухгалтарскі ўлік дзейнасці па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, у зазначаным рэгістры.
19. Кнігі ўліку даходаў і расходаў сялянскай (фермерскай) гаспадаркі (фінансавая справаздачнасць у аб'ёме, які дазваляе вызначыць памер выручкі за апошні справаздачны квартал).   Прадстаўляюць заяўнікі пры адсутнасці паступленняў на адкрытыя ў банку бягучыя (разліковыя) банкаўскія рахункі ці ў выпадку, калі заяўнік з'яўляецца новым кліентам банка (кліентам, які адкрыў у банку бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак у адным з трох апошніх каляндарных месяцаў або мае намер адкрыць бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак.
Стандартны пакет дакументаў для індывідуальных прадпрымальнікаў
№ п/п Назва дакумента Форма Заўвага
1. Заяўка індывідуальнага прадпрымальніка. Па форме банка -
2. Згода заяўніка на прадстаўленне крэдытнай справаздачы з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Па форме банка -
3. Згода на прадстаўленне звестак з інфармацыйных рэсурсаў (Міністэрства ўнутраных спраў, ААТ «Небанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «Адзіная разліковая і інфармацыйная прастора») Па форме банка -
Юрыдычныя дакументы
4. Копіі пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі заяўніка.   Прадстаўляюць кліенты ММБ, у якіх няма адкрытых бягучых (разліковых) банкаўскіх рахункаў у банку.
У выпадку наяўнасці ў банку актуальных дакументаў паўторнае прадстаўленне не патрабуецца (актуальнасць дакументаў, якія былі прадстаўлены раней, пры іх нязменнасці пацвярджаецца ў заяўцы).
5. Копія дакумента (старонак дакумента), які сведчыць асобу заяўніка з узорам подпісу, фатаграфіяй, серыяй і нумарам дакумента, з адзнакай аб рэгістрацыі па месцы жыхарства, рэгістрацыі шлюбу, дзецях (пры наяўнасці).
6. Копіі ліцэнзій (дазволаў) на вядзенне дзейнасці, якая падлягае ліцэнзаванню (пры наяўнасці).   Дапускаецца прадстаўленне ліцэнзій (дазволаў) пасля заключэння крэдытнага дагавора ў выпадку калі крэдытаатрымальнік з'яўляецца новастворанай арганізацыяй і маёмасць, якая набываецца для ажыццяўлення ліцэнзаванага віду дзейнасці за кошт крэдыту, уключана ў даліцэнзійныя патрабаванні ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Асноўныя дакументы
7. Дакументы, неабходныя для прыняцця адпаведнага забеспячэння.    
Дадатковыя дакументы па здзелцы (выпадкі прадстаўлення пазначаны ў графе «Заўвага»)
8. Дакументы, якія пацвярджаюць крэдытуемую здзелку (копіі дагавораў (кантрактаў), праектаў дагавораў (кантрактаў) або іншых дакументаў у пацвярджэнне крэдытуемай здзелкі і інш.)    Прадстаўляюцца пры інвестыцыйным крэдытаванні.
9. Разлік патоку грашовых сродкаў Па форме банка Прадстаўляюцца пры інвестыцыйным крэдытаванні.
10. Падатковая дэкларацыя (фінансавая справаздачнасць у аб'ёме, які дазваляе вызначыць памер выручкі за апошні справаздачны квартал).   Прадстаўляюць заяўнікі пры адсутнасці паступленняў на адкрытыя ў банку бягучыя (разліковыя) банкаўскія рахункі ці ў выпадку, калі заяўнік з'яўляецца новым кліентам банка (кліентам, які адкрыў у банку бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак у адным з трох апошніх каляндарных месяцаў або мае намер адкрыць бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак.
11. Заява (копіі заяў) на акцэпт плацежных патрабаванняў банка.  

      Прадстаўляецца да прадастаўлення крэдыту або ў іншы тэрмін, устаноўлены рашэннем упаўнаважанага калегіяльнага органа банка.
Афармляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам і ЛПА, які рэгулюе правілы правядзення безнаяўных разлікаў у беларускіх рублях у банку ці ў парадку, вызначаным іншымі банкамі Рэспублікі Беларусь.
Копіі заяў, якія афармляюцца заяўнікам у банках Рэспублікі Беларусь у электронным выглядзе і на папяровым носьбіце, павінны змяшчаць (перадаваць) адпаведныя адзнакі банкаў Рэспублікі Беларусь, вызначаныя Інструкцыяй аб банкаўскім пераводзе, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 29.03.2001 № 66.

 

Паручальніцтва Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў

Пры адсутнасці забеспячэння па крэдыце ў поўным аб'ёме суб'екты малога прадпрымальніцтва - індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы з колькасцю не больш за 100 чалавек могуць атрымаць паручальніцтва Фонду, якое выступае ў якасці забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдыце.

Камісія фонду за даванне гарантыі складае 1,25% гадавых ад сумы даручальніцтва.

Для атрымання дадатковай інфармацыі просім звяртацца ў структурнае падраздзяленне па месцы абслугоўвання.

Спіс месцаў прадастаўлення крэдытных справаздач
  • Упраўленне "Крэдытны рэгістр" Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь;
  • Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці;
  • Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці;
  • Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці;
  • Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці;
  • Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.

Мы выкарыстоўваем Cookie

Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

Наладзіць