«Паспяховы фермер-абарот»
Фінансаванне бягучай дзейнасці (за выключэннем выплаты заработнай платы і прыраўнаванай да яе плацяжоў)
Аформіць заяўку на крэдыт-
Працэнтная стаўка
BYN – ад 9% гадавых;
RUB – ад 22% гадавых - Валюта крэдыту BYN, RUB
-
Сума крэдыту
- не больш за 50% ад сумы выручкі за чатыры квартала, якія папярэднічаюць кварталу звароту заяўніка ў банк, для предприятий производителей продукции*
- не больш за 30% ад сумы выручкі за чатыры квартала, якія папярэднічаюць кварталу звароту заяўніка ў банк, для іншых суб’ектаў ММБ;
- 50 000 (пяцьдзесят тысяч) бел.руб. у эквiваленце без улiку аб’ёмаў выручкi (для звоў створаных арганiзацый) - Тэрмін поўнага вяртання (пагашэння) крэдыту да 5 гадоў (уключна)
-
Форма прадастаўлення крэдыту
- аднаўляльная крэдытная лінія
- неаднаўляльная крэдытная лінія
- аднаразовае прадастаўленне крэдыту - Тэрмін ажыццяўлення заяўнікам гаспадарчай дзейнасці з даты рэгістрацыі гаспадарчай дзейнасці з даты рэгістрацыі не менш за 1 месяц
Крэдыты даюцца сялінскім (фермерскім) гаспадаркам, сельскагаспадарчым арганізацыям, якія адпавядаюць адной з наступных умоў:
- якія ажыццяўляюць вытворчасць раслінаводчай і (або) жывёлаводчай прадукцыі;
- якія ажыццяўляюць рыбалоўства і рыбаводства;
- якія ажыццяўляюць вытворчасць арганічнай прадукцыі і якія ўключаны ў рэестр вытворцаў арганічнай прадукцыі Рэспублікі Беларусь;
- якія набываюць сельскагаспадарчую прадукцыю для выкарыстання ў вытворчых мэтах у якасці сыравіны для далейшай перапрацоўкі.
Дадатковая інфармацыя
№ п/п | Назва дакумента | Форма | Заўвага |
Агульныя дакументы | |||
1. | Заяўка-анкета юрыдычнай асобы. | Па форме банка | - |
2. | Згода заяўніка, заснавальнікаў (удзельнікаў) заяўніка з доляй удзелу ў статутным фондзе 50% і больш (для фізічных асоб), 25% і больш (для юрыдычных асоб) на прадстаўленне крэдытнай справаздачы з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. | Па форме банка | Не даецца згода заснавальнікаў (удзельнікаў)-нерэзідэнтаў, выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў, банкамі. |
3. | Згода на прадстаўленне звестак з інфармацыйных рэсурсаў (Міністэрства ўнутраных спраў, ААТ «Небанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «Адзіная разліковая і інфармацыйная прастора») | Па форме банка | Прадстаўляюць фізічныя асобы, якія з'яўляюцца кіраўніком (дырэктарам), галоўным бухгалтарам (пры наяўнасці), заснавальнікам (удзельнікам, уласнікам маёмасці) (з доляй удзелу ў статутным фондзе заяўніка 50 працэнтаў і больш). Не даецца згода кіраўніка (дырэктара), галоўнага бухгалтара (пры наяўнасці) юрыдычнай асобы дзяржаўнай формы ўласнасці і юрыдычнай асобы прыватнай формы ўласнасці (доля ўдзелу дзяржавы ў статутным фондзе юрыдычнай асобы больш 50 працэнтаў); фізічных асоб-заснавальнікаў (удзельнікаў, уласнікаў маёмасці) юрыдычнай асобы – нерэзідэнтаў. |
Юрыдычныя дакументы | |||
Асноўныя дакументы | |||
4. | Копіі ўстаноўчых дакументаў і пасведчанні аб дзяржаўнай рэгістрацыі. | - | Прадстаўляюць кліенты ММБ, у якіх няма адкрытых бягучых (разліковых) банкаўскіх рахункаў у банку або пры іх адсутнасці ў справе аб адкрыцці і закрыцці банкаўскіх і іншых рахункаў юрыдычнай асобы. У выпадку наяўнасці ў банку актуальных дакументаў паўторнае прадстаўленне не патрабуецца (актуальнасць дакументаў, якія былі прадстаўлены раней, пры іх нязменнасці пацвярджаецца ў заяўцы). |
5. | Копіі працоўнага дагавора (кантракта) з кіраўніком юрыдычнай асобы ці выпіска з кантракта кіраўніка адносна паўнамоцтваў кіраўніка і тэрміна дзеяння кантракта. Калі дагавор на ажыццяўленне актыўнай аперацыі падпісваецца іншымі службовымі асобамі, неабходна прадставіць адпаведную даверанасць, загад і да т. п. |
||
6. | Копіі рашэння і загада аб прызначэнні кіраўніка юрыдычнай асобы, прадаўжэнні яго паўнамоцтваў (пры неабходнасці). | ||
7. | У выпадку перадачы паўнамоцтваў выканаўчага органа іншай камерцыйнай арганізацыі ці індывідуальнаму прадпрымальніку – копіі рашэння аб перадачы паўнамоцтваў і грамадзянска-прававога дагавора. | ||
8. | Копіі ліцэнзій (дазволаў) на вядзенне дзейнасці, якая падлягае ліцэнзаванню (пры наяўнасці). | - | Дапускаецца прадстаўленне ліцэнзій (дазволаў) пасля заключэння крэдытнага дагавора ў выпадку калі крэдытаатрымальнік з'яўляецца новастворанай арганізацыяй і маёмасць, якая набываецца для ажыццяўлення ліцэнзаванага віду дзейнасці за кошт крэдыту, уключана ў даліцэнзійныя патрабаванні ў адпаведнасці з заканадаўствам. |
Дадатковыя дакументы (выпадкі прадстаўлення пазначаны ў графе «Заўвага») | |||
9. | Інфармацыя аб устаноўчых дакументах, інфармацыя аб аднясенні (неаднясенні) здзелкі да буйной здзелкі і да здзелак, у якіх існуе зацікаўленасць афіліраваных асоб гаспадарчых таварыстваў. | Па форме банка | Прадстаўляюць юрыдычныя асобы – гаспадарчыя таварыствы. |
10. | Рашэнне адпаведнага ўпаўнаважанага органа кіравання (асобы) заяўніка (іншай упаўнаважанай асобы) | - | Прадстаўляюць заяўнікі-юрыдычныя асобы ў выпадку наяўнасці абмежаванняў паўнамоцтваў выканаўчага органа ва ўстаноўчых і іншых дакументах заяўніка (упаўнаважанай асобы). Дакумент можа быць прадстаўлены не пазней за дзень прыняцця ўпаўнаважаным калегіяльным органам (упаўнаважанай службовай асобай) банка рашэння аб здзяйсненні актыўнай аперацыі. |
11. | Даверанасць на заключэнне дагавора аб ажыццяўленні актыўнай аперацыі. | - | Прадстаўляецца ў выпадку, калі дагавор на ажыццяўленне актыўнай аперацыі ад імя юрыдычнай асобы заключаецца іншай асобай, акрамя кіраўніка. Апроч паўнамоцтваў на заключэнне здзелкі, даверанасць павінна змяшчаць паўнамоцтвы на тое, каб даць банку згоду на прадстаўленне банкам міністэрствам, ведамствам і іншым органам дзяржаўнага кіравання звестак аб дагаворах на ажыццяўленне актыўных аперацый, заключаных паміж банкам і заяўнікам, у тым ліку аб памеры запазычанасці па гэтых дагаворах, аб тэрмінах і ўмовах выканання заяўнікам абавязацельстваў па дагаворах на ажыццяўленне актыўных аперацый, а таксама іншых умовах дагавораў на ажыццяўленне актыўных аперацый. |
Для заяўнікаў, якія вядуць бухгалтарскі ўлік у адпаведнасці з заканадаўствам. | |||
12. | Гадавы бухгалтарскі баланс з усімі дадаткамі да яго за папярэдні год, аналітычная запіска да бухгалтарскага балансу. | Прадстаўляюць юрыдычныя асобы, якія вядуць бухгалтарскі ўлік у адпаведнасці з заканадаўствам. У выпадку наяўнасці ў банку актуальных дакументаў паўторнае прадстаўленне не патрабуецца. Пры звароце за ажыццяўленнем актыўнай аперацыі ад імя юрыдычнай асобы кіраўніка адасобленага падраздзялення юрыдычнай асобы для падрыхтоўкі заключэння аб ажыццяўленні актыўнай аперацыі праектаў заяўнікам прадстаўляецца зводная бухгалтарская справаздачнасць юрыдычнай асобы. Даведачна можа запытвацца бухгалтарская справаздачнасць адасобленага падраздзялення юрыдычнай асобы-заяўніка. |
|
13. | Бухгалтарскі баланс, справаздача аб прыбытках і стратах на апошнюю квартальную дату. | ||
14. | Бухгалтарскі баланс, справаздача аб прыбытках і стратах за адпаведны перыяд папярэдняга года. | ||
15. | Аўдытарскае заключэнне. | Калі юрыдычная асоба ў адпаведнасці з заканадаўствам падлягае абавязковаму аўдыту. | |
Для заяўнікаў, вызваленых ад абавязку вядзення бухгалтарскага ўліку ў адпаведнасці з заканадаўствам. | |||
16. | Копія падатковай дэкларацыі (разліку) па падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання. | За папярэдні год і фактычна адпрацаваны час у гэтым годзе. | |
Для сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак, якія вядуць бухгалтарскі ўлік дзейнасці па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, у зазначаным рэгістры. | |||
17. | Выпіскі з кнігі ўліку даходаў і расходаў сялянскай (фермерскай) гаспадаркі або яе копіі. | За папярэдні год і фактычна адпрацаваны час у гэтым годзе. | |
Дакументы па здзелцы | |||
Асноўныя дакументы | |||
18. | Прагноз руху грашовых сродкаў | Па форме банка | Прадстаўляецца: пры крэдытаванні на тэрмін больш 3 месяцаў; пры рэфінансаванні крэдытаў, прадстаўленых іншымі банкамі ў бягучую дзейнасць на тэрмін рэфінансавання, а калі названы тэрмін складае менш 12 (дванаццаці) месяцаў, прадстаўляецца прагноз руху грашовых сродкаў не менш чым на 12 (дванаццаць) месяцаў; пры прыёме з іншага банка карпаратыўнага кліента на абслугоўванне ў банк і пагашэнні ў іншым банку (які перадае) яго запазычанасці па крэдытах у бягучую дзейнасць шляхам заключэння дагавора саступкі патрабавання паміж банкам і іншым банкам (які перадае). |
19. | Дакументы, неабходныя для прыняцця адпаведнага забеспячэння. | - | |
Дадатковыя дакументы (выпадкі прадстаўлення пазначаны ў графе «Заўвага») | |||
20. | Звесткі аб паступленнях і абавязацельствах у замежнай валюце з дадаткам пацвярджаючых дакументаў. | - | Прадстаўляюцца пры крэдытаванні ў замежнай валюце ў адпаведнасці з ЛПА банка. |
21. | Заява (копіі заяў) на акцэпт плацежных патрабаванняў банка. | - | Прадстаўляецца да прадастаўлення крэдыту або ў іншы тэрмін, устаноўлены рашэннем упаўнаважанага калегіяльнага органа банка. Афармляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам і ЛПА, які рэгулюе правілы правядзення безнаяўных разлікаў у беларускіх рублях у банку ці ў парадку, вызначаным іншымі банкамі Рэспублікі Беларусь. Копіі заяў, якія афармляюцца заяўнікам у банках Рэспублікі Беларусь у электронным выглядзе і на папяровым носьбіце, павінны змяшчаць (перадаваць) адпаведныя адзнакі банкаў Рэспублікі Беларусь, вызначаныя Інструкцыяй аб банкаўскім пераводзе, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 29.03.2001 № 66. |
22. | Інфармацыя аб выкананні кліентамі ММБ мэтавых параметраў, якія былі прадстаўлены раней, па пагашэнні пратэрмінаваных абавязацельстваў | - | Прадстаўляюцца пры ажыццяўленні актыўнай аперацыі з кліентам ММБ, які мае пратэрмінаваную запазычанасць па актыўных аперацыях перад банкам. |
23. | Мерапрыемствы (праграма) па выхадзе на прыбытковую дзейнасць і (ці) інфармацыя аб выкананні мерапрыемства (праграмы), калі з моманту іх (яе) зацвярджэння мінуў адзін квартал і больш. | - | Прадстаўляюцца(-ецца) пры неабходнасці разгляду пытання ажыццяўлення актыўнай аперацыі з юрыдычнай асобай, якая вядзе бухгалтарскі ўлік у адпаведнасці з заканадаўствам, якая мае чыстую страту (радок 210 справаздачы аб прыбытках і стратах) па бухгалтарскай справаздачнасці на апошнюю квартальную дату, а таксама пры выяўленні чыстай страты ў выніку маніторынгу фінансавага становішча і разліку крэдытнага рэйтынгу. |
24. | Згода на прадстаўленне звестак, якія складаюць банкаўскую тайну. | Па форме банка | Прадстаўляецца пры прадстаўленні ў забеспячэнне выканання абавязацельстваў паручыцельства БФФПП, ААТ «Промагролізінг» |
25. | Іншыя дакументы паводле меркавання банка. | - | - |
Паводле меркавання Банка могуць быць запытаны іншыя дакументы, неабходныя для разгляду пытання аб ажыццяўленні актыўнай аперацыі |
Пры адсутнасці забеспячэння па крэдыце ў поўным аб'ёме суб'екты малога прадпрымальніцтва - індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы з колькасцю не больш за 100 чалавек могуць атрымаць паручальніцтва Фонду, якое выступае ў якасці забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдыце.
Камісія фонду за даванне гарантыі складае 1,25% гадавых ад сумы даручальніцтва.
Для атрымання дадатковай інфармацыі просім звяртацца ў структурнае падраздзяленне па месцы абслугоўвання.
- Упраўленне "Крэдытны рэгістр" Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь;
- Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці;
- Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці;
- Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці;
- Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці;
- Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.