Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Інтэрнэт кліент
Час працы Кантакт-цэнтра банка
  • Пн
  • Аў
  • Ср
  • Чц
  • Пт
  • Сб
  • Нд
                                       8:00 - 20:00
Дадатковыя нумары:

Прымайце аплату тавараў і паслуг карткамі ў сваёй краме або на сайце.

 

ААТ «Белаграпрамбанк» прадастаўляе да 2 адзінак тэрмінальнага абсталявання ці тэрміналаў 3 у 1  (Smart-каса) пры падключэнні Пакета паслуг (за выключэннем пакета паслуг «Smart-Start»)

Перавагі эквайрынгу ў ААТ «Белаграпрамбанк»:

  • без патрабаванняў да абароту
  • гібкая тарыфная палітыка
  • магчымасць інтэграцыі практычна з любым касавым рашэннем
  • сучаснае і надзейнае абсталяванне
  • прыём бескантактавай тэхналогіі аплаты
  • бясплатная справаздачнасць на e-mail за любы перыяд
  • усяго 2 дакументы для падключэння эквайрынгу
  • прыём аплаты з дапамогай плацежных дадаткаў  (Apple Pay, Samsung Pay, Белкарт Pay, Garmin Pay, Mi Band Pay, Swoo Pay)

Памер камісійнага ўзнагароджання за паслугі эквайрынгу:

па аперацыях, якія ажыццяўляліся па картках, эмітаваных

Гандлёвы эквайрынг *,% Інтэрнэт-эквайрынг*, % Тэрмінал у смартфоне, %
Пры падключэнні Пакета паслуг ААТ «Белаграпрамбанк» Абслугоўванне банкамі-рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь, акрамя ААТ «Белаграпрамбанк» Пры падключэнні Пакета паслуг ААТ «Белаграпрамбанк» Абслугоўванне банкамі-рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь, акрамя ААТ «Белаграпрамбанк»  
ААТ «Белаграпрамбанк» 0.79 1.2 1.5 1.7 1.9
банкамі-рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь, акрамя ААТ "Белаграпрамбанк" 1.85 1.95 2.49 2.65 1.9
замежнымі банкамі 2.85 3 2.7 2.9 2.65


 * магчыма разгляд індывідуальнага камісійнага ўзнагароджання

Як хутка вы зможаце атрымаць плацяжы?

01
Апрацоўка заяўкі
да 3 працоўных дзён
02
Устаноўка і настройка
да 10 працоўных дзён
03
Прыём плацяжоў
і ўсё гатова!

Працуем з асноўнымі плацежнымі сістэмамі

Заяўка на паслугі эквайрынгу

Запоўніце форму або патэлефануйце нашаму спецыялісту і атрымайце адказы на пытанні, якія дапамогуць вам зрабіць правільны выбар.

CAPTCHA

Дадатковая інфармацыя

Эквайрынг — гэта дзейнасць банка-эквайера, якая ўключае ажыццяўленне разлікаў з арганізацыямі гандлю і сэрвісу (АГС) па аперацыях пры выкарыстанні банкаўскіх плацежных картак.

Эквайрынг дазволіць вам даць вашым пакупнікам магчымасць аплачваць тавары і паслугі безнаяўным шляхам з выкарыстаннем картак.

Станоўчыя аспекты прадукту:

Хуткасць. Час ажыццяўлення аперацый аплаты па картках меншы, чым пры выкарыстанні наяўных грашовых сродкаў, так як адсутнічае неабходнасць пераліку наяўных грошай, выдачы рэшты і г. д., а пры прад'яўленні кліентам бескантактавай карткі час плацяжу скарачаецца да 4–6 секунд.

Прыбытковасць. Пакупнікі, не абмежаваныя наяўнымі грашовымі сродкамі, расходуюць большыя сумы грошай і здзяйсняюць куплю часцей.

Канкурэнтаздольнасць. Магчымасць аплаты карткай — звычны сэрвіс для пакупніка, наяўнасць якога ў вашым гандлёвым пункце дасць вам дадатковыя перавагі ў параўнанні з вашымі канкурэнтамі, якія не прымаюць карткі для аплаты.

Універсальнасць. Пакупнікі могуць аплачваць тавары і паслугі ў любой валюце, незалежна ад віду валюты карткі.

Бяспека. Пры аплаце тавараў і паслуг карткай касір не працуе з наяўнымі грашовымі сродкамі, што змяншае верагоднасць памылкі пры правядзенні разлікаў.

Выкананне патрабаванняў заканадаўства. Пастановай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2011 г. № 924/16 вызначаны пералік гандлёвых пунктаў, якія падлягаюць абавязковаму аснашчэнню плацежнымі тэрміналамі.

У адпаведнасці з патрабаваннямі міжнароднай плацежнай сістэмы MasterCard Worldwide з 01.01.2017 тэрмінальнае абсталяванне, якое нядаўна было зарэгістраванае і якое ўстанаўліваецца ў арганізацыях гандлю (сэрвісу) (далей — АГС), павіннае забяспечваць магчымасць правядзення бескантактавых плацяжоў. Пры гэтым з 01.01.2021 падтрымліваць гэту функцыянальнасць павіннае ўсё тэрмінальнае абсталяванне, якое ўстанаўліваецца ў АГС.

Больш падрабязную інфармацыю пра паслугу можна атрымаць, аформіўшы анлайн-заяўку.

Мы выкарыстоўваем Cookie

Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

Наладзіць