Імгненныя плацяжы
ААТ "Белаграпрамбанк" прапануе скарыстацца магчымасцямі сістэмы імгненных плацяжоў!
Яна дазваляе ажыццяўляць аплату тавараў, прац, паслуг, выкананне абавязацельстваў перад бюджэтам (за выключэннем плацяжоў на карысць Банка) з бягучых (разліковых) рахункаў у беларускіх рублях у рэжыме рэальнага часу 24 гадзіны на суткі 7 дзён на тыдзень без выхадных і святочных дзён на працягу адной хвіліны.
Умовы правядзення імгненных плацяжоў:
-
паслуга даступная карпаратыўным кліентам, падключаным да сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання "Інтэрнэт-кліент";
-
імгненныя плацяжы з'яўляюцца безадзыўнымі і выконваюцца толькі ў поўнай суме;
-
плацежнае даручэнне павінна адпавядаць патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь;
-
банк-атрымальнік плацяжу павінен быць удзельнікам сістэмы імгненных плацяжоў.
Імгненны плацеж выконваецца пры адсутнасці:
-
абцяжарання па рахунку (нявыкананых грашовых абавязацельстваў у АІС ВГА, прыпыненых аперацый па рахунку);
-
неапрацаваных плацежных даручэнняў, распараджэнняў на браніраванне грашовых сродкаў;
-
іншых абмежаванняў, прадугледжаных у праграмным забеспячэнні і схемах праверак для апрацоўкі імгненных плацяжоў.
Што неабходна зрабіць:
-
У плацежным даручэнні неабходна выбраць прымету "імгненны" (замест указання "звычайны" або "тэрміновы").
Сума пераводу ў рамках імгненнага плацяжу:
- на рахунак у Белаграпрамбанку — без абмежаванняў.
- на рахунак у іншым банку — да 18500 БВ.
Плацеж можна ажыццявіць толькі ў беларускіх рублях.
Звяртаем увагу, што з 01.10.2019 устаноўлены памер узнагароды (платы) па імгненных плацяжах у адпаведнасці з падпунктамі 4.2.2.1., 4.2.2.2.2. пункта 4 главы 2 Зборніка платы ААТ "Белаграпрамбанк".
У пакеце банкаўскіх паслуг "Сваімі рукамі" кошт плацяжоў у сістэме імгненных плацяжоў уключаны ў абаненцкую плату за карыстанне пакетам.