Брокерскае абслугоўванне
Умовы і парадак абслугоўвання
Для заключэння здзелак куплі-продажу каштоўных папер на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа" кліенту неабходна:
- заключыць з банкам Дагавор на брокерскае абслугоўванне на ўмовах, вызначаных Рэгламентам аказання ААТ "Белаграпрамбанк" брокерскіх паслуг на рынку каштоўных папер;
- адкрыць рахунак «дэпо» (пры яго адсутнасці) у дэпазітарыі ААТ «Белаграпрамбанк» альбо іншым упаўнаважаным дэпазітарыі;
- запоўніць анкету кліента;
- даць даручэнне на куплю / продаж каштоўных папер.
Умовы і парадак аказання кансультацыйных паслуг па пытаннях:
- парадку размяшчэння, абарачэння і пагашэння каштоўных папер на арганізаваным і неарганізаваным рынках;
- парадку здзяйснення здзелак з каштоўнымі паперамі;
- фарміравання інвестыцыйнага партфеля;
- фундаментальнага аналізу каштоўных папер.
Для атрымання кансультацыі фізічнай асобе неабходна:
- заключыць Дагавор на брокерскае абслугоўванне на ўмовах, вызначаных Рэгламентам аказання ААТ "Белаграпрамбанк" брокерскіх паслуг на рынку каштоўных папер;
- запоўніць Заяўку на аказанне кансультацыйных паслуг
- пасля аказання паслугі падпісаць Акт выкананых работ (аказаных паслуг).
Доступ у біржавую гандлёвую сістэму
Банк дае сваім кліентам магчымасць атрымання доступу ў біржавую гандлёвую сістэму ў рэжыме рэальнага часу з дапамогай SMA-доступу. Наяўнасць SMA-доступу да гандлёвай сістэмы дазваляе кліенту атрымліваць інфармацыю аб ходзе таргоў у рэжыме рэальнага часу і рэагаваць на падзеі на рынку шляхам выстаўлення заявак на куплю-продаж каштоўных папер, заключэння здзелак, а таксама дазваляе ажыццяўляць аўтаматызаваную выгрузку гандлёвай інфармацыі.
Памер узнагароды за аказанне брокерскіх паслуг указаны ў п. п. 7.1. Главы II Зборніка плат.
Больш падрабязную інфармацыю па пытаннях здзяйснення здзелак куплі-продажу каштоўных папер на біржы можна атрымаць па тэлефоне +375 (44) 715 33 25 альбо даслаўшы паведамленне на broker@belapb.by. Час працы: пн-чц: 8: 30 - 17:00, пт: 8:30 - 15:45, перапынак на абед: 12:30 - 13:15.
Карысныя спасылкі для інвестараў:
Адзіны партал фінансавага рынку (справаздачнасць эмітэнтаў)
Сайт ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа"
Індыкатыўныя заяўкі ў БЕКАС
Даведнік эмітэнтаў
Даведнік дэпазітарыяў
Сайт Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь
Калькулятар аблігацый Міністэрства фінансаў
У адпаведнасці з п. 5 Iнструкцыі аб патрабаваннях да ўмоў і парадку ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці па каштоўных паперах, зацверджанай Пастановай Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 31.08.2016 № 76 "Аб рэгуляванні рынку каштоўных папер", раскрываем лакальны прававы акт, які рэгулюе ўмовы і парадак выканання работ і аказання паслуг брокерам.