Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-Кліент
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Развіццё любога бізнесу немагчыма без яго дастатковага фінансавання. Працяглы час фінансаванне прадпрыемстваў ажыццяўлялася за кошт іх уласных сродкаў і крэдытаў банка. З прыняццем у 2008 годзе шэрага заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь суб'екты гаспадарання атрымалі магчымасць выкарыстоўваць шырока распаўсюджаны ў свеце інструмент публічнага запазычання - аблігацыі.

    Размяшчэнне аблігацый дазваляе юрыдычнай асобе:

    • зніжаць кошт запазычання за кошт прыцягнення шырокага кола інвестараў і выключэння з ланцужка фінансавання фінансавых пасрэднікаў;
    • павялічваць тэрміны запазычання, паколькі тэрміны абароту аблігацый, як правіла ,складаюць ад 1 да 5 гадоў;
    • стварыць публічную крэдытную гісторыю, што, у сваю чаргу, дае магчымасць для рэалізацыі іншых спосабаў прыцягнення рэсурсаў (ІРО);
    • кіраваць коштам запазычання шляхам выкупу аблігацый на рынку, калі яны таннейшыя, і продажу, калі яны даражэйшыя.

    ААТ "Белаграпрамбанк" аказвае наступныя паслугі па арганізацыі, размяшчэнні і абслугоўванні выпускаў аблігацый юрыдычных асоб:

    • кансультуе эмітэнта ў частцы вызначэння параметраў і ўмоў выпускаў аблігацый; вызначэння праваздольнасці эмітэнта па ажыццяўленні эмісіі аблігацый; выяўлення патэнцыйнага паручальніка, гаранта, дэпазітарыя; выбару аптымальнага часу выхаду на рынак і інш.;
    • рыхтуе пакет дакументаў для рэгістрацыі выпуску аблігацый;
    • афармляе пакет дакументаў для допуску аблігацый да размяшчэння на біржы;
    • ажыццяўляе размяшчэнне аблігацый на арганізаваным і неарганізаваным рынках, у тым ліку сярод інвестараў-фізічных асоб з дапамогай банкаўскіх дыстанцыйных каналаў абслугоўвання – праграмнага комплексу «Электронная гандлевая пляцоўка банкаў»;
    • ажыццяўляе функцыі плацежнага агента (выплата даходу, пагашэнне);
    • аказвае дэпазітарныя паслугі эмітэнту аблігацый.

    Сумяшчэнне банкам усіх вышэйпералічаных функцый дае магчымасць эмітэнту мінімізаваць памер выплачанага камісійнага ўзнагароджання і тым самым скараціць канчатковы кошт запазычання, а выкарыстанне разгалінаванай філіяльнай сеткі банка дазваляе прыцягваць да ўдзелу ў набыцці аблігацый інвестараў па ўсёй краіне.

    Таксама ААТ «Белаграпрамбанк» аказвае паслугі па арганізацыі эмісіі акцый.

    Арганізацыя, размяшчэнне і абслугоўванне каштоўных папер юрыдычных асоб ажыццяўляецца на падставе дагавора на брокерскае абслугоўванне эмітэнта каштоўных папер.

    Памер узнагароды за аказанне брокерскіх паслуг указаны ў п. 7.1. Главы II Зборніка плат.

    Больш падрабязную інфармацыю па пытаннях арганізацыі эмісіі каштоўных папер можна атрымаць па тэлефоне +375 (44) 521 65 72.

    Час працы: пн-чц: 8: 30 - 17:00, пт: 8:30 - 15:45, перапынак на абед: 12:30 - 13:15.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць