Часта задаваемыя пытанні
Перыядычнасць атрымання працэнтаў па дэпазітным сертыфікаце Банка вызначаецца ўкладчыкам самастойна і пазначаецца ў дэпазітным сертыфікаце пры яго выдачы. Банк прапаноўвае атрымліваць працэнты па дэпазітным сертыфікаце штомесяц, штоквартал, раз на паўгоддзе, штогод або пры пагашэнні дэпазітнага сертыфіката пры яго прад'яўленні.
Працэнтная стаўка па дэпазітным сертыфікаце з'яўляецца фіксаванай і не падлягае змяненню.
Перадача правоў па імянным дэпазітным сертыфікаце ажыццяўляецца праз афармленне ўступкі патрабавання (цэсіі) паміж асобай, якая ўступае правы па сертыфікаце (цэдэнтам), і асобай, якая набывае гэтыя правы (цэсіянарыем). Уступка патрабавання (цэсія) афармляецца на зваротным баку дэпазітнага сертыфіката або на дадатковым аркушы (дадатку) да дэпазітнага сертыфіката.