Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт кліент
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Рэгістрацыя валютных дагавораў

    У адпаведнасці з пунктам 5 Iнструкцыі аб рэгістрацыі рэзідэнтамі валютных дагавораў, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 12.02.2021 № 37, валютныя дагаворы рэгіструюцца на вэб-партале * рэзідэнтамі самастойна альбо банкамі Рэспублікі Беларусь, адкрытым акцыянерным таварыствам "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" пры ўмове ажыццяўлення імі банкаўскіх аперацый, у тым ліку разлікова-касавага абслугоўвання рэзідэнта, па валютным дагаворы.

    вэб-партал-інфармацыйны рэсурс для рэгістрацыі валютных дагавораў, размешчаны на сайце Нацыянальнага банка ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе https://rvd.nbrb.by/nbrbResidentUi/#/

    ААТ «Белаграпрамбанк» прапануе юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, у якіх адкрыты бягучы (разліковы) ці іншы банкаўскі рахунак у ААТ «Белаграпрамбанк», паслугі па рэгістрацыі валютнага дагавора, прадастаўленню на вэб-партале дакументаў і іншай інфармацыі аб змяненні, выкананні валютнага дагавора.

    Для аказання паслугі кліент можа звярнуцца ў любое падраздзяленне ААТ «Белаграпрамбанк». Паслугі аказваюцца на падставе ўмоў, прадугледжаных дагаворам на аказанне паслуг па рэгістрацыі валютнага дагавора, прадастаўленню на вэб-партале дакументаў і іншай інфармацыі аб змяненні, выкананні валютнага дагавора карпаратыўнага кліента, заключаным паміж кліентам і ААТ «Белаграпрамбанк».

     

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць