Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Интернет-банкинг
    Время работы Контакт-центра банка
    • Пн
    • Вт
    • Ср
    • Чт
    • Пт
    • Сб
    • Вс
    8:00 - 22:00
    Дополнительные номера:

    Карпаратыўны дыктант па беларускай мове ў Белаграпрамбанку

    11.02.2026

    10 лютага 2026 года ў ААТ «Белаграпрамбанк» адбыўся карпаратыўны дыктант па беларускай мове, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы.

    Штогод 21 лютага свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы, заснаваны ЮНЕСКА ў мэтах падтрымкі моўнай разнастайнасці і захавання культурнай спадчыны народаў свету. Гэты дзень нагадвае пра каштоўнасць кожнай мовы як крыніцы нацыянальнай культуры і гістарычнай памяці.

    Напярэдадні гэтай даты супрацоўнікі банка сабраліся, каб праверыць свае веды і аддаць даніну павагі беларускаму слову. Беларуская мова – гэта пра нас. Пра тое, хто мы і адкуль мы. А мы – банк, які вырас на гэтай зямлі і для гэтай зямлі працуе. Родны – у самым шчырым сэнсе гэтага слова.

    Лепшыя паводле вынікаў дыктанта атрымаюць магчымасць прадставіць Белаграпрамбанк на Рэспубліканскiм дыктанце ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Акрамя таго, кожны жадаючы можа далучыцца да Рэспубліканскаго дыктанта ў рэжыме анлайн 20 лютага 2026 года з 13:00 да 14:00 на youtube-канале Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.

    Мерапрыемства арганізавана і праведзена пры фінансавай падтрымцы арганізацыі па вытворчым прынцыпе ААТ «Белаграпрамбанк» РГА «Белая Русь», якая нязменна падтрымлівае ініцыятывы, накіраваныя на захаванне культурнай спадчыны і ўмацаванне нацыянальнай ідэнтычнасці. Дзякуючы гэтай падтрымцы кожны ўдзельнік дыктанта атрымаў салодкі падарунак, а таксама ілюстраваную кнігу «Замкі Беларусі. Тайны мінулых стагоддзяў» выданне, якое дазваляе па-новаму адкрыць багатую гісторыю роднай краіны.

    Дзякуем усім удзельнікам за цікавасць да роднай мовы і актыўны ўдзел у мерапрыемстве!

         

    Мы используем Cookie

    Для сбора информации с целью улучшения работы сайта используются файлы cookie. Вы можете принять или отказаться от использования файлов cookie либо настроить их. Нажав «Принять все», Вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Регламентом в отношении обработки файлов cookie в ОАО «Белагропромбанк».

    Настроить