Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Зборнік плат

    Глава V. АБСЛУГОЎВАННЕ КЛІЕНТАЎ НА ЎМОВАХ ПАКЕТАЎ БАНКАЎСКІХ ПАСЛУГ

    26. Пакет паслуг для садаводчых таварыстваў «САДАВОДЧАЕ ТАВАРЫСТВА»

    № п/п

    Найменне аперацыі

    Памер платы для спагнання/
    Умовы прадастаўлення аперацый

    Тэрмін выплаты ўзнагароджання (платы)

     

    Абаненцкая плата за карыстанне пакетам паслуг за месяц

    5,00 бел. руб.

    У месяцы падключэння кліента да пакета паслуг — у дзень падключэння яго да пакета паслуг, але не пазней за апошні аперацыйны дзень бягучага месяца
    У наступныя месяцы — да 10 чысла бягучага месяца, але не пазней за апошні аперацыйны дзень бягучага месяца.

    1.

    Адкрыццё рахункаў, ажыццяўленне разлікаў, суправаджэнне разліковых аперацый

     

     

    1.1.

    Адкрыццё бягучых (разліковых) банкаўскіх рахункаў у беларускіх рублях

    Уключана ў пакет

     

    1.2.

    Адкрыццё бягучых (разліковых) банкаўскіх рахункаў у замежнай валюце

    Уключана ў пакет

     

    1.3.

    Сведчанне сапраўднасці подпісаў асоб, якія маюць права подпісу дакументаў для правядзення разлікаў, і адбітка пячаткі суб'ектаў гаспадарання на картцы з іх узорамі

    Уключана ў пакет

     

    1.4.

    Прыём і апрацоўка прадстаўленых на інкаса плацежных патрабаванняў з акцэптам, перададзеных у электронным выглядзе

    Уключана ў пакет

     

    1.5.

    Банкаўскі перавод на падставе плацежнай інструкцыі, перададзенай у электронным выглядзе (у тым ліку з выкарыстаннем АІС ВГА**):

     

     

    1.5.1.

    • уключана ў пакет паслуг

    5 у месяц

     

    1.5.2.

    • звыш пакета паслуг

    0,90 бел. руб.
    за 1 перавод

    У дзень здзяйснення аперацыі, але не пазней за апошні аперацыйны дзень бягучага месяца

    1.6.

    Выдача даведак кліентам (аб наяўнасці рахункаў у банку, аб картатэцы не аплачаных у тэрмін разліковых дакументаў, аб руху грашовых сродкаў па рахунках кліента, аб наяўнасці рэшты грашовых сродкаў на рахунках на пэўную дату, аб асобах, упаўнаважаных распараджацца рахункам, аб наяўнасці запазычанасці па актыўных банкаўскіх аперацыях і іншых)

    Уключана ў пакет

     

    1.7.

    Прыём наяўных беларускіх рублёў ад кліентаў ААТ «Белаграпрамбанк» для залічэння (пералічэння) на іх бягучыя (разліковыя) і іншыя рахункі, адкрытыя ў ААТ «Белаграпрамбанк»:

     

     

    1.7.1

    • праз касу ААТ «Белаграпрамбанк»

    Уключана ў пакет

     

    1.7.2.

    • з дапамогай прылад самаабслугоўвання
    ААТ «Белаграпрамбанк», абсталяваных модулем прыёму наяўных грашовых сродкаў (плацежна-даведачны тэрмінал самаабслугоўвання, банкамат)

    Уключана ў пакет

     

    1.7.3.

    • праз аўтаматычную дэпазітную машыну

    Уключана ў пакет

     

    1.8.

    Выдача наяўных беларускіх рублёў з рахункаў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

    3% ад сумы

    У дзень выдачы наяўных грошай з рахунку, але не пазней за апошні аперацыйны дзень бягучага месяца

    2.

    Дыстанцыйнае банкаўскае абслугоўванне

     

     

    2.1.

    Абаненцкая плата за карыстанне «Інтэрнэт-Кліент» сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання

    Уключана ў пакет

     

    2.2.

    Рэгістрацыя, устаноўка і падключэнне да падсістэмы «Інтэрнэт-Кліент» сістэмы ДБА

    Уключана ў пакет

     

    3.

    Дадатковыя аперацыі

     

     

    3.1.

    Дыстанцыйнае інфармаванне аб праведзеных аперацыях, прынятых рашэннях, новых падзеях у рамках дагавору банкаўскага рахунку
    (Viber/SMS/e-mail) 

    Уключана ў пакет

     

    3.2.

    Аперацыі з карпаратыўнымі банкаўскімі плацежнымі карткамі

     

     

    3.2.1

    Сэрвіснае абслугоўванне карпаратыўных банкаўскіх плацежных картак
    (у тым ліку выпуск і перавыпуск), эмітаваных ААТ «Белаграпрамбанк» (за выключэннем тэрміновага афармлення)

    У пакет уключана
    неабмежаваная колькасць карпаратыўных плацежных картак сістэмы БЕЛКАРТ

     

       * ААТ «Белаграпрамбанк»:
                - ажыццяўляе імгненныя плацяжы, перададзеныя кліентам з выкарыстаннем толькі падсістэмы «Інтэрнэт-Кліент»
                 сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання;
                - не ажыццяўляе імгненныя плацяжы:
                  з бягучых (разліковых) банкаўскіх рахункаў кліента, да якіх выпушчана банкаўская плацежная картка;
                  з рахункаў арганізацыі, якая знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі (спынення дзейнасці), банкруцтва;
                  па пераводзе з продажам замежнай валюты (пералічэнне эквіваленту беларускіх рублёў);
                  у рамках пастаянна дзейнага плацежнага даручэння.

    ** АІС ВГА — аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма выканання грашовых абавязацельстваў. 

    ПРАВІЛЫ ПРАДАСТАЎЛЕННЯ І ВЫКАРЫСТАННЯ ПАКЕТАЎ ПАСЛУГ
    ДЛЯ САДАВОДЧЫХ ТАВАРЫСТВАЎ «САДАВОДЧАЕ ТАВАРЫСТВА»

    1.

             Правілы прадастаўлення і выкарыстання пакетаў паслуг «САДАВОДЧАЕ ТАВАРЫСТВА» для садаводчых таварыстваў (далей — Правілы) рэгулююць парадак прадастаўлення і выкарыстання садаводчымі таварыствамі (далей — кліенты) у ААТ «Белаграпрамбанк» пакетаў паслуг.
             Пакеты паслуг «САДАВОДЧАЕ ТАВАРЫСТВА» для кліентаў (далей — пакет паслуг) — комплекс банкаўскіх паслуг, якія прадастаўляюцца у адпаведнасці з дагаворам бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку ў беларускіх рублях кліентам у ААТ «Белаграпрамбанк» на падставе заявы (адвольнай формы) на падключэнне да пакета паслуг, у тым ліку прадастаўленага з выкарыстаннем сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, ці на падставе заявы на адкрыццё банкаўскага рахунку, у тым ліку заявы на комплекснае банкаўскае абслугоўванне (далей — заява).

    2.

             Пакеты паслуг з'яўляюцца неад'емнай часткай Зборніка платы (узнагароджанняў) за аперацыі, якія ажыццяўляе ААТ «Белаграпрамбанк» (далей — Зборнік платы) і вызначае асобны парадак спагнання платы (узнагароджанняў) пры аказанні паслуг кліентам.

    3

              Па заяве кліента да аднаго пакета паслуг падключаюцца ўсе рахункі кліента ў беларускіх рублях, адкрытыя ў падраздзяленнях ААТ «Белаграпрамбанк» (Цэнтральны кліент-офіс, рэгіянальныя дырэкцыі, цэнтры банкаўскіх паслуг), за выключэннем дабрачынных рахункаў.
             За абслугоўванне па пакеце паслуг кліентам выплачваецца абаненцкая плата незалежна ад колькасці рахункаў кліента ў беларускіх рублях, якія абслугоўваюцца па дадзеным пакеце паслуг. Склад пакета паслуг не змяняецца пры падключэнні да пакета паслуг дадатковых рахункаў у беларускіх рублях (колькасць аперацый, якія ўваходзяць у склад пакета, не павялічваецца).

    4

             ААТ «Белаграпрамбанк» не ажыццяўляе падключэнне да пакета паслуг, калі ў кліента на момант падключэння да пакета паслуг маецца запазычанасць (пратэрмінаваная запазычанасць) перад ААТ «Белаграпрамбанк» у частцы выплаты платы (узнагароджання) па разлікова-касавым абслугоўванні ў падраздзяленні ААТ «Белаграпрамбанк».

    5

             ААТ «Белаграпрамбанк» аказвае паслугі кліенту з выкарыстаннем падсістэмы сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (далей — СДБА) «Інтэрнэт — Кліент», якая ўключана ў пакет паслуг.
             Абавязковай умовай для падключэння кліента да пакета паслуг з'яўляецца заключэнне з ААТ «Белаграпрамбанк» дагавору аб выкарыстанні падсістэмы «Інтэрнэт — Кліент» СДБА.
             Кліенты з моманту падключэння да пакета паслуг маюць доступ да ФМ «Маркетплейс» у падсістэме «Інтэрнэт — Кліент» СДБА.       

    6

             Абслугоўванне кліента па пакеце паслуг ажыццяўляецца ў падраздзяленні ААТ «Белаграпрамбанк», з якім кліент заключыў дагавор бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку ў беларускіх рублях.
             Кліент:
             - абслугоўваецца па адным пакеце паслуг унутры падраздзяленняў ААТ «Белаграпрамбанк». Абаненцкая плата за карыстанне пакетам паслуг спаганяецца ў падраздзяленні ААТ «Белаграпрамбанк», з якім кліент заключыў дагавор аб выкарыстанні падсістэмы «Інтэрнэт — Кліент» СДБА, калі іншае не прадугледжана дагаворам бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку ў беларускіх рублях;
             - ажыццяўляе ўнутры падраздзяленняў ААТ «Белаграпрамбанк» аперацыі па прыёме наяўных беларускіх рублёў (якая ўваходзіць у склад пакета паслуг) для залічэння (пералічэння) іх на бягучыя (разліковыя) банкаўскія і іншыя рахункі ў беларускіх рублях, адкрытыя ў ААТ «Белаграпрамбанк».

    7

          ААТ «Белаграпрамбанк» аказвае паслугі кліенту «Прыём наяўных беларускіх рублёў ад кліентаў ААТ «Белаграпрамбанк» для залічэння (пералічэння) іх на бягучыя (разліковыя) банкаўскія і іншыя рахункі ў беларускіх рублях, адкрытыя ў ААТ «Белаграпрамбанк» з дапамогай прылад самаабслугоўвання банка, абсталяваных модулем прыёму наяўных грашовых сродкаў» на падставе прынятай ААТ «Белаграпрамбанк» ад кліента заяўкі ў адпаведнасці з лакальным прававым актам ААТ «Белаграпрамбанк».

    8

    У пакеты паслуг уключаныя дадатковыя аперацыі.
             Кліент мае права ажыццяўляць дадатковыя аперацыі па пакеце паслуг на ўмовах заключэння з
    ААТ «Белаграпрамбанк» адпаведных дагавораў (дадатковых пагадненняў) у перыяд дзеяння пакета паслуг.

    9

             Датай падключэння да пакета паслуг з'яўляецца:
             - для зноў прынятых на абслугоўванне кліентаў — дата адкрыцця бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку ў беларускіх рублях;
             - для кліентаў, якія знаходзяцца на абслугоўванні ў ААТ «Белаграпрамбанк», — першае чысло месяца, які ідзе за днём падачы кліентам заявы.

    10

             Абаненцкая плата за карыстанне пакетам паслуг у бягучым месяцы не спаганяецца з кліента, у якога ў справаздачным месяцы па ўсіх бягучых (разліковых) банкаўскіх рахунках у беларускіх рублях адсутнічалі аперацыі па спісанні грашовых сродкаў.
         Абаненцкая плата за карыстанне пакетам паслуг у бягучым месяцы спісваецца (выплачвацца) незалежна ад колькасці аперацый, уключаных у пакет паслуг у бягучым месяцы, за выключэннем:
         - аплаты кліентам камісій на карысць ААТ «Белаграпрамбанк»;
         - аперацый па бясспрэчным спісанні грашовых сродкаў;
         - аперацый па пералічэнні рэшткаў грашовых сродкаў кліента пры закрыцці бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку кліента, у тым ліку на рахунак ААТ «Белаграпрамбанк» па ўліку разлікаў з іншымі крэдыторамі альбо на рахункі даходаў
    ААТ «Белаграпрамбанк».     

    11

             Абаненцкая плата за карыстанне пакетам паслуг спаганяецца ў поўным аб'ёме за бягучы месяц, незалежна ад даты падключэння да пакета паслуг і фактычна выкарыстаных кліентам колькасці і складу аперацый, прадугледжаных пакетам паслуг.
             Колькасць банкаўскіх аперацый, якія ўваходзяць у склад пакета паслуг, ажыццяўляецца на працягу бягучага месяца, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных пакетам паслуг.

    12

             У пакет паслуг, звыш пазначанай колькасці банкаўскіх пераводаў у беларускіх рублях, уключаныя:
             - падаткі, зборы (пошліны), іншыя абавязковыя плацяжы ў бюджэт, дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя і пазабюджэтныя фонды, арэндная плата за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці (на асабовыя рахункі, адкрытыя на рахунках 36 групы, за выключэннем плацяжоў на асабовыя рахункі, адкрытыя на балансавым рахунку 3632, 3633, 3636);
             - плацяжы ўнутры адной юрыдычнай асобы на на рахункі, адкрытыя ў ААТ «Белаграпрамбанк»;
             - плацяжы на рахункі ААТ «Белаграпрамбанк» (акрамя рахункаў кліентаў), адкрытыя ў ААТ «Белаграпрамбанк»;
             - пераводы заработнай платы і прыраўнаваных да яе плацяжоў і іншых грашовых пераводаў на рахункі фізічных асоб, адкрытыя ў ААТ «Белаграпрамбанк»;
             - аперацыі па вяртанні сум укладаў (дэпазітаў), размешчаных у ААТ «Белаграпрамбанк», і працэнтаў па іх.

    13

             Плата (узнагароджанне) за здзяйсненне аперацый звыш колькасці, уключанай у пакет паслуг, выплачваецца ў памерах і ў тэрміны, устаноўленыя дзейным Зборнікам платы, калі іншае не прадугледжана пакетам паслуг.

    14

             Пры здзяйсненні аперацый, не ўключаных у пакеты паслуг, плата (узнагароджанне) выплачваецца ў адпаведнасці з дзейным Зборнікам платы.

    15

             ААТ «Белаграпрамбанк» мае права ў аднабаковым парадку (калі іншае не прадугледжана пагадненнем паміж
    ААТ «Белаграпрамбанк» і кліентам), пасля папярэдняга апавяшчэння кліента ў тэрмін, пазначаны ў дагаворы бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку ў беларускіх рублях, уносіць змены ў дзейныя пакеты паслуг (найменне пакета паслуг, умовы абслугоўвання, тэрміны дзеяння, памеры ўзнагароджанняў, змяняць пералік аперацый, уключаных у пакеты паслуг).

    16

             ААТ «Белаграпрамбанк» мае права адключыць кліента ад абслугоўвання па пакеце паслуг пры надыходзе наступных абставін:
                  - скасаванне дагавору аб выкарыстанні падсістэмы «Інтэрнэт — Кліент» з ініцыятывы кліента альбо па ініцыятыве ААТ «Белаграпрамбанк», а таксама ў выпадку, калі дагавор аб выкарыстанні падсістэмы «Інтэрнэт — Кліент» страціў сілу.       
             ААТ «Белаграпрамбанк» адключае кліента ад абслугоўвання па пакеце паслуг пры прадастаўленні кліентам па месцы абслугоўвання заявы (адвольнай формы), у тым ліку прадастаўленай з выкарыстаннем СДБА, на адмову ад абслугоўвання па пакеце паслуг у перыяд дзеяння пакета паслуг.
              Банк адключае кліента ў аднабаковым парадку пры закрыцці ўсіх банкаўскіх рахункаў кліента (па ініцыятыве кліента альбо Банка).

    17

              У выпадку невыканання кліентам абавязацельстваў па аплаце платы абаненцкай платы па сканчэнні месяца з моманту яе ўтварэння ААТ «Белаграпрамбанк» мае права прыпыніць абслугоўванне кліента па пакеце паслуг і ажыццявіць яго перавод на абслугоўванне згодна са Зборнікам платы (акрамя аперацый, пазначаных у п.п. 1.7.2, 3.2) з адначасовым прыпыненнем абслугоўвання з выкарыстаннем СДБА.
             Абслугоўванне па пакеце паслуг (са спагнаннем абаненцкай платы за адпаведны пакет паслуг) узнаўляецца пры ўмове поўнай выплаты кліентам пратэрмінаванай запазычанасці па плаце (узнагароджанні) за разлікова-касавае абслугоўванне ў беларускіх рублях і (ці) у замежнай валюце ў Банку (у тым ліку абаненцкай платы па пакеце паслуг):
    пры пагашэнні запазычанасці ў першы аперацыйны дзень бягучага месяца — з 1-га чысла бягучага месяца;
    пры пагашэнні запазычанасці ў перыяд з другога па апошні аперацыйны дзень бягучага месяца — з 1-га чысла наступнага месяца.

    18

            Кліент мае права часова прыпыніць абслугоўванне па пакеце паслуг у сувязі з прыпыненнем аперацый у СДБА, пісьмова апавясціўшы ААТ «Белаграпрамбанк» аб гэтым шляхам прадастаўлення заявы (адвольнай формы), у тым ліку прадастаўленай з выкарыстаннем СДБА, з пазначэннем перыяду часовага прыпынення, які складае поўны каляндарны месяц (месяцы) і не мусіць перавышаць тэрмін, на які прыпыняюцца аперацыі ў СДБА.
           Прыпыненне абслугоўвання па пакеце паслуг ажыццяўляецца не раней за першае чысло месяца, наступнага за месяцам прадастаўлення заявы.
           Узнаўленне абслугоўвання па пакеце паслуг ажыццяўляецца — з першага чысла месяца, наступнага за месяцам (месяцамі), у якім (якіх) абслугоўванне па пакеце паслуг было прыпынена.
           У перыяд прыпынення абслугоўвання па пакеце паслуг плата (узнагароджанне) за здзяйсненне банкаўскіх аперацый выплачваецца ў памерах, устаноўленых дзейным Зборнікам платы. Парадак спагнання платы (узнагароджання) ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дагаворам бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку ў беларускіх рублях.     

    19

           Пры адключэнні кліента ад абслугоўвання па пакеце паслуг, у адпаведнасці з пунктам 16 Правіл, плата (узнагароджанне) за здзяйсненне банкаўскіх аперацый выплачваецца ў памерах, устаноўленых дзейным Зборнікам платы. Парадак спагнання платы (узнагароджання) ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дагаворам бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку ў беларускіх рублях.
            Пасля адключэння кліента ад пакета паслуг, пры выкананні ўмоў, пазначаных у Правілах, з першага чысла наступнага месяца кліент мае права падключыцца да пакета паслуг.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць