Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Зборнік плат

    Глава V. АБСЛУГОЎВАННЕ КЛІЕНТАЎ НА ЎМОВАХ ПАКЕТАЎ БАНКАЎСКІХ ПАСЛУГ

    28. Пакет паслуг для суб'ектаў жаночага прадпрымальніцтва «ЧАГО ХОЧУЦЬ ЖАНЧЫНЫ»

     

    № п/п

    Найменне аперацыі

    Найменне пакета/памер платы

    Тэрмін выплаты ўзнагароджання (платы)

    Заўвага

     

    Абаненцкая плата за карыстанне пакетам паслуг за месяц

    45,00 бел. руб.

    У месяцы падключэння кліента да пакета паслуг — у дзень падключэння да пакета паслуг, але не пазней за апошні аперацыйны дзень бягучага месяца

    Абаненцкая плата для карпаратыўных кліентаў, якія ўпершыню адкрываюць банкаўскі рахунак у ААТ «Белаграпрамбанк», не спаганяецца на працягу 3 месяцаў з даты адкрыцця банкаўскага рахунку (грэйс-перыяд).

    1.

    Адкрыццё рахункаў, ажыццяўленне разлікаў, суправаджэнне разліковых аперацый

     

     

     

    1.1.

    Адкрыццё банкаўскіх рахункаў кліента ў беларускіх рублях (па заяве кліента)

    Уключана ў пакет

     

     

    1.2.

    Адкрыццё банкаўскіх рахункаў у замежнай валюце (па заяве кліента)

    Уключана ў пакет

     

     

    1.3.

    Сведчанне сапраўднасці подпісаў асоб, якія маюць права подпісу дакументаў для правядзення разлікаў, і адбітка пячаткі суб'ектаў гаспадарання на картцы з іх узорамі

    Уключана ў пакет

     

     

    1.4.

    Прыём і апрацоўка прадстаўленых на інкаса плацежных патрабаванняў з акцэптам, перададзеных у электронным выглядзе

    Уключана ў пакет

     

     

    1.5.

    Банкаўскі перавод у беларускіх рублях (за выключэннем імгненных плацяжоў) на падставе плацежнай інструкцыі, перададзенай у электронным выглядзе (у тым ліку з выкарыстаннем аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы выканання грашовых абавязацельстваў)

     

     

     

    1.5.1.

    • уключана ў пакет паслуг

    50 пераводаў у месяц

     

     

    1.5.2.

    • звыш пакета паслуг

    1,85 бел. руб.
    за 1 перавод

    У дзень здзяйснення аперацыі, але не пазней за апошні аперацыйны дзень бягучага месяца

     

    1.6.

    Выдача даведак кліентам (аб наяўнасці рахункаў у банку, аб руху грашовых сродкаў па рахунках кліента, аб наяўнасці рэшты грашовых сродкаў на рахунках на пэўную дату, аб асобах, упаўнаважаных распараджацца рахункам, аб наяўнасці запазычанасці па актыўных банкаўскіх аперацыях і іншых)

    Уключана ў пакет

     

     

    2

    Касавае абслугоўванне ў беларускіх рублях:

     

     

     

    2.1.

    Прыём наяўных беларускіх рублёў ад кліентаў ААТ «Белаграпрамбанк» для залічэння (пералічэння) на іх бягучыя (разліковыя) банкаўскія і іншыя рахункі, адкрытыя ў ААТ «Белаграпрамбанк»:

     

     

     

    2.1.1.

    • праз касу ААТ «Белаграпрамбанк»

    Уключана ў пакет

     

     

    2.1.2.

    • з дапамогай прылад самаабслугоўвання
    ААТ «Белаграпрамбанк», абсталяваных модулем прыёму наяўных грашовых сродкаў (плацежна-даведачны тэрмінал самаабслугоўвання, банкамат)

    Уключана ў пакет

     


    За выключэннем іншых рахункаў

    2.1.3.

    • праз аўтаматычную дэпазітную машыну

    Уключана ў пакет

     

    За выключэннем іншых рахункаў

    2.2.

    Выдача наяўных беларускіх рублёў з рахункаў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

    3% ад сумы

    У дзень выдачы наяўных грошай з рахунку, але не пазней за апошні аперацыйны дзень бягучага месяца

     

    3.

    Дыстанцыйнае банкаўскае абслугоўванне

     

     

     

    3.1.

    Абаненцкая плата за карыстанне «Інтэрнэт-Кліент» сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання

    Уключана ў пакет

     

     

    3.2.

    Рэгістрацыя, устаноўка і падключэнне да падсістэмы «Інтэрнэт-Кліент» сістэмы ДБА

    Уключана ў пакет

     

     

    4

    Дыстанцыйнае інфармаванне аб праведзеных аперацыях, прынятых рашэннях, новых падзеях у рамках дагавору банкаўскага рахунку
    (Viber/SMS/e-mail)

    Уключана ў пакет

     

     

    5

    Аперацыі з карпаратыўнымі банкаўскімі плацежнымі карткамі

     

     

     

    5.1

    Сэрвіснае абслугоўванне карпаратыўных банкаўскіх плацежных картак
    (у тым ліку выпуск і перавыпуск), эмітаваных ААТ «Белаграпрамбанк» (за выключэннем тэрміновага афармлення)

    У пакет уключана
    2 карпаратыўныя банкаўскія плацежныя карткі сістэмы БЕЛКАРТ

     

     

    5.2.

    Прадастаўленне пакета «XL» паслугі SMS-інфармавання (па карпаратыўных банкаўскіх плацежных картках, выпушчаных (перавыпушчаных) у рамках пакета паслуг)

    Уключана
    ў пакет

     

     

    6

    Зарплатнае абслугоўванне

     

     

     

    6.1

    Залічэнне і выплата заработнай платы і іншых выплат на бягучыя (разліковыя) банкаўскія рахункі, да якіх выпушчаныя банкаўскія плацежныя карткі, у т.л. пералічэнне на базавыя рахункі ў рамках заключанага дагавору

    0,1% ад сумы

    У дзень здзяйснення аперацыі, але не пазней за апошні аперацыйны дзень бягучага месяца

     

    6.2

    Сэрвіснае абслугоўванне карткі ў пакеце (за кожны тэрмін дзеяння карткі)

    У пакет уключана
    1 банкаўская плацежная картка (аднаразова) Visa Gold/Mastercard Gold

    Да атрымання карткі ў памеры, які дзейнічае на дату афармлення (заказу) карткі

     

    7

    Адключэнне пакета паслуг згодна з заявай карпаратыўнага кліента на працягу 12 месяцаў (уключна) з месяца прадастаўлення пакета паслуг «ЧАГО ХОЧУЦЬ ЖАНЧЫНЫ» (з грэйс-перыядам) ці на працягу 12 месяцаў (уключна), якія ўключаюць агульны перыяд абслугоўвання з месяца прадастаўлення пакета паслуг «SMART START» (пры ўмове пераходу кліента з пакета паслуг «SMART» на пакет паслуг «ЧАГО ХОЧУЦЬ ЖАНЧЫНЫ» (без грэйс-перыяду) да даты адключэння ад пакета паслуг «ЧАГО ХОЧУЦЬ ЖАНЧЫНЫ»

    135,00 бел. руб.

    У момант здзяйснення аперацыі

     

    ПРАВІЛЫ
    ПРАДАСТАЎЛЕННЯ І ВЫКАРЫСТАННЯ ПАКЕТАЎ ПАСЛУГ ДЛЯ СУБ'ЕКТАЎ ЖАНОЧАГА ПРАДПРЫМАЛЬНІЦТВА

           1. Правіла прадастаўлення і выкарыстання пакета паслуг «ЧАГО ХОЧУЦЬ ЖАНЧЫНЫ» (далей адпаведна — Правілы, пакет паслуг) рэгулююць парадак прадастаўлення і выкарыстання карпаратыўнымі кліентамі банка, якія адносяцца да бізнес-кірунку «Мікра і малы бізнес» і з'яўляюцца суб'ектамі жаночага прадпрымальніцтва (далей — кліенты) у ААТ «Белаграпрамбанк» (далей — банк) пакета паслуг.
            Пакеты паслуг — комплекс банкаўскіх паслуг, якія прадастаўляюцца ў адпаведнасці з дагаворам банкаўскага рахунку ў беларускіх рублях кліентам у банку на падставе заявы (адвольнай формы) на падключэнне да пакета паслуг, у тым ліку прадастаўленага з выкарыстаннем сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, ці на падставе заявы на адкрыццё банкаўскага рахунку, у тым ліку заявы на комплекснае банкаўскае абслугоўванне (далей — заява).

         2. Да суб'ектаў жаночага прадпрымальніцтва адносяцца (далей — крытэры СЖП):
         індывідуальныя прадпрымальнікі-жанчыны;
         юрыдычныя асобы, у якіх на момант падключэння да дадзенага пакета доля ўдзелу жанчын(-ы) у статутным фондзе арганізацыі ў сукупнасці складае не менш за 50% і кіраўніком якой з'яўляецца жанчына.
         Банк з 1-га чысла месяца, наступнага за месяцам атрымання ад кліента інфармацыі (аб назначэнні кіраўніком мужчыны і (ці) аб змяненні складу заснавальнікаў, пры якім доля ўдзелу жанчын(-ы) у статутным фондзе арганізацыі ў сукупнасці і складзе менш за 50%) выключае кліента з крытэраў СЖП.
         Банк у аднабаковым парадку з 1 чысла месяца, наступнага за бягучым месяцам, у якім кліент выключаны з крытэрыяў СЖП пераводзіць кліента на абслугоўванне з пакета паслуг «ЧАГО ХОЧУЦЬ ЖАНЧЫНЫ» на пакет паслуг «SMART ММБ» лінейкі пакетаў паслуг для карпаратыўных кліентаў ААТ «Белаграпрамбанк».
         Да пакета паслуг падключаюцца кліенты, якія адносяцца да бізнес-кірунку «Мікра і малы бізнес».
         Катэгорыя і бізнес-кірункі прысвойваюцца кліенту ў адпаведнасці з лакальным прававым актам Банка, які рэгламентуе парадак сегментацыі карпаратыўных кліентаў.
         Пры змяненні бізнес-кірунку «Мікра і малы бізнес» на бізнес-кірунак «Буйны і найбуйнейшы бізнес» банк у аднабаковым парадку з 1 чысла месяца, наступнага за бягучым месяцам, у якім зменены бізнес-кірунак, пераводзіць кліента на абслугоўванне з паката паслуг «ЧАГО ХОЧУЦЬ ЖАНЧЫНЫ» на пакет паслуг «SMART БНБ» лінейкі пакетаў паслуг для карпаратыўных кліентаў ААТ «Белаграпрамбанк».
        Пры змяненні бізнес-кірунку кліента ці выключэнні кліента з крытэраў СЖП банк апавяшчае кліента не менш чым за 30 каляндарных дзён да даты пераводу з аднаго пакета паслуг на іншы пакет паслуг у электронным выглядзе праз СДБА. У выпадку нязгоды на перавод з аднаго пакета паслуг на іншы пакет паслуг кліент мае права адключыць пакет паслуг у парадку, прадугледжаным у пункце 21 Правіл.

          3. Пакет паслуг з'яўляецца неад'емнай часткай Зборніка платы (узнагароджанняў) за аперацыі, якія ажыццяўляюцца ў банку (далей — Зборнік платы), і вызначае асобны парадак спагнання платы (узнагароджанняў) пры аказанні паслуг кліентам.

           4. Да аднаго пакета паслуг падключаюцца наступныя банкаўскіх рахункі кліента ў беларускіх рублях, адкрытыя ў Банку:
           бягучыя (разліковыя) банкаўскія рахункі (у тым ліку спецыяльныя рахункі і субрахункі, рахункі, доступ да якіх забяспечваецца карпаратыўнымі банкаўскімі плацежнымі карткамі);
           дабрачынныя рахункі;
           рахункі па даверным кіраванні.
           Да пакета паслуг не падключаюцца рахункі кліентаў па акумуляванні бюджэтных сродкаў.
           За абслугоўванне па пакеце паслуг кліентам выплачваецца абаненцкая плата незалежна ад колькасці рахункаў кліента ў беларускіх рублях, якія абслугоўваюцца па дадзеным пакеце паслуг.
           Склад пакета паслуг не змяняецца пры падключэнні да пакета паслуг дадатковых рахункаў у беларускіх рублях (колькасць аперацый, якія ўваходзяць у склад пакета, не павялічваецца).

           5. У рамках пакета паслуг прадастаўляецца абслугоўванне з грэйс-перыядам.
           Грэйс-перыяд прадастаўляецца новым кліентам, у якіх на момант падачы заявы на адкрыццё бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку ў беларускіх рублях (і (ці) іншых рахункаў, пазначаных у пункце 4 Правіл) у банку адсутнічаюць іншыя рахункі (у тым ліку калі ўпершыню адкрываюць бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак у беларускіх рублях, у дачыненні да якіх органам рэгістрацыі ў банк накіравана электронная заява праз АІС «Узаемадзеянне» і (ці) сістэму дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (далей — СДБА) (пры тэхнічнай магчымасці ў банку) (далей — новыя кліенты).
          Грэйс-перыяд прадастаўляецца на 3 месяцы, на працягу якіх абаненцкая плата па дадзеным пакеце не спаганяецца (пры гэтым месяц, у якім падключаны кліент да дадзенага пакета, лічыцца поўным месяцам абслугоўвання).
          Па сканчэнні грэйс-перыяду банк ажыццяўляе абслугоўванне кліента па дадзеным пакеце паслуг (са спагнаннем абаненцкай платы).
          У выпадку адключэння кліента ад пакета паслуг (на падставе заявы адвольнай формы) на працягу 12 месяцаў (з месяца прадастаўлення грэйс-перыяду), кліентам выплачваецца плата (узнагароджання) банку ў памеры, пазначаным у
     пункце 7 пакета паслуг.

           6. Датай падключэння да пакета паслуг з'яўляецца:
           для зноў прынятых на абслугоўванне кліентаў — дата адкрыцця бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку і (ці) іншых рахункаў, пазначаных у пункце 4 Правіл, у беларускіх рублях;
           для кліентаў, якія знаходзяцца на абслугоўванні ў Банку, якія падключаюцца да пакета паслуг, — першае чысло месяца, наступнага за датай падачы кліентам заявы.
           Банк не ажыццяўляе падключэнне да пакета паслуг, калі ў кліента на момант падключэння да пакета паслуг маецца запазычанасць (пратэрмінаваная запазычанасць) перад банкам у частцы выплаты платы (узнагароджання) па разлікова-касавым абслугоўванні ў банку.

           7. Банк аказвае паслугі кліенту з выкарыстаннем падсістэмы СДБА «Інтэрнэт — Кліент», якая ўключана ў пакет паслуг.
           Абавязковай умовай для падключэння кліента да пакета паслуг з'яўляецца заключэнне з Банкам дагавору аб выкарыстанні падсістэмы «Інтэрнэт — Кліент» СДБА.

           8. Кліент абслугоўваецца ў банку па адным пакеце паслуг.
           Структурнае падраздзяленне кліента (філіялы, прадстаўніцтвы і інш.), якія маюць уласны ўліковы нумар плацельшчыка (далей — УНП), падключаецца да асобнага пакета паслуг (пры наяўнасці ў яго СДБА).
           Пры ўмове ўзгаднення з банкам структурнае падраздзяленне кліента (філіялы, прадстаўніцтвы і інш.), якія не маюць уласнага УНП, можа падключыцца да асобнага пакета паслуг (пры наяўнасці ў яго СДБА).

           9. На падставе асобнага дагавору/заявы/заяўкі ў адпаведнасці з лакальным прававым актам банка (далей — ЛПА) ажыццяўляецца падключэнне да наступных паслуг:
           рэгістрацыя, падключэнне (з выдачай ключа ЭЛП) і выкарыстанне падсістэмы «Інтэрнэт — Кліент» СДБА;
           дыстанцыйнае інфармаванне аб праведзеных аперацыях, прынятых рашэннях, новых падзеях у рамках дагавору банкаўскага рахунку (Viber/SMS/e-mail);
           прыём наяўных беларускіх рублёў з выкарыстаннем прылад самаабслугоўвання, абсталяваных модулем прыёму наяўных грашовых сродкаў (плацежна-даведачны тэрмінал самаабслугоўвання, банкамат), з залічэннем на бягучыя (разліковыя) банкаўскія рахункі кліента, адкрытыя ў банку;
           прыём наяўных беларускіх рублёў з залічэннем на бягучыя (разліковыя) банкаўскія рахункі кліента, адкрытыя ў банку, праз аўтаматычную дэпазітную машыну;
           выпуск і абслугоўванне карпаратыўных банкаўскіх плацежных картак, а таксама прадастаўленне па іх паслугі SMS-інфармавання;
           залічэнне і выплата заработнай платы і іншых выплат на бягучыя (разліковыя) банкаўскія рахункі, да якіх выпушчаныя банкаўскія плацежныя карткі.

           10. Кліенты, падключаныя да пакета паслуг «ЧАГО ХОЧУЦЬ ЖАНЧЫНЫ» маюць доступ да электроннай гандлёвай пляцоўкі «Сэрвіс электроннай камерцыі «ШырэйКруг» (далей — ЭГП). Доступ і выкананне дзеянняў на ЭГП ажыццяўляецца пры рэгістрацыі кліента ў ЭГП у адпаведнасці з ЛПА банка аб эксплуатацыі электроннай гандлёвай пляцоўкі «Сэрвіс электроннай камерцыі «ШырэйКруг».
           Кліенты з моманту падключэння да пакета паслуг маюць доступ да функцыянальнага модуля «Маркетплейс» у падсістэме «Інтэрнэт — Кліент» СДБА.

           11. Кліенты, падключаныя да пакета паслуг, маюць магчымасць карыстацца крэдытнай падтрымкай банка ў адпаведнасці з умовамі банкаўскіх прадуктаў «Жаночы бізнес — абарот», «Жаночы бізнес — інвест».

           12. Кліенты, падключаныя да пакета паслуг, маюць магчымасць атрымаць паслугі і сэрвісы ў партнёраў банка, у тым ліку:
           экспертны аўдыт інфармацыйнага рэсурсу (сайта) суб'екта жаночага прадпрымальніцтва ад кампаніі ААТ «1ы Маркетынгавы сэрвіс»;
           экспрэс-дыягностыка вядзення бухгалтарскага ўліку суб'екта жаночага прадпрымальніцтва ад кампаніі ААТ «БізнесРайс».

           13. Кліенты, падключаныя да пакета паслуг, маюць магчымасць прымаць удзел у рэсурсных сустрэчах у анлайн і афлайн фарматах на базе Цэнтраў прыцягнення Igrow банка.

           14. Абаненцкая плата за карыстанне пакетам паслуг спаганяецца ў поўным аб'ёме за бягучы месяц (за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных пунктам 5 дадзеных Правіл) незалежна ад даты падключэння да пакета паслуг і фактычна выкарыстаных кліентам колькасці і складу аперацый, прадугледжаных пакетам паслуг.
           Пакет паслуг прадугледжвае пэўную колькасць банкаўскіх аперацый, якія ажыццяўляюцца на працягу бягучага месяца.

           15. Па аперацыі «Банкаўскі перавод у беларускіх рублях» (за выключэннем імгненных плацяжоў) на падставе плацежнай інструкцыі, перададзенай у электронным выглядзе (у тым ліку з выкарыстаннем АІС ВГА), плата не спаганяецца за ажыццяўлення плацяжоў:
           па аплаце падаткаў, збораў (пошлін), іншых абавязковых плацяжоў у бюджэт, дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя і пазабюджэтныя фонды, арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці (на асабовыя рахункі, адкрытыя на рахунках 36 групы, за выключэннем плацяжоў на асабовыя рахункі, адкрытыя на балансавым рахунку 3632, 3633, 3636);
           на рахункі, адкрытыя ў банку, пры ажыццяўленні плацяжоў паміж рахункамі юрыдычнай асобы і (ці) рахункамі яго структурных падраздзяленняў, якія маюць УНП, каторы супадае з УНП юрыдычнай асобы;
           на рахункі Банка (акрамя рахункаў кліентаў), адкрытыя ў Банку;
           пералічэнні заработнай платы і прыраўнаваных да яе плацяжоў і іншых грашовых пераводаў на рахункі фізічных асоб, адкрытыя ў банку;
           у рамках адной юрыдычнай асобы (у тым ліку з яе структурных падраздзяленняў (філіялаў), якія маюць розныя УНП) пры выкарыстанні паслугі Cash-Pooling.

           16. Плата (узнагароджанне) за здзяйсненне аперацый звыш колькасці, уключанай у пакет паслуг, выплачваецца ў памерах і ў тэрміны, устаноўленыя дзейным Зборнікам платы, калі іншае не прадугледжана пакетам паслуг.

           17. Пры здзяйсненні аперацый, не ўключаных у пакеты паслуг, плата (узнагароджанне) выплачваецца ў адпаведнасці з дзейным Зборнікам платы.

           18. Па карпаратыўных банкаўскіх плацежных картках, выпушчаных (перавыпушчаных) у рамках пакета паслуг «БІЗНЕС — СТЫЛЬ», «SMART», «СВАІМІ РУКАМІ» без спагнання платы (узнагароджання) ажыццяўляюцца наступныя аперацыі:
    - сэрвіснае абслугоўванне карпаратыўных банкаўскіх плацежных картак (у тым ліку перавыпуск), эмітаваных банкам (за выключэннем тэрміновага афармлення);
    - прадастаўленне па пакеце «XL» паслугі SMS-інфармавання.

           19. Банк мае права ў аднабаковым парадку (калі іншае не прадугледжана пагадненнем паміж банкам і кліентам) пасля папярэдняга апавяшчэння кліента ў тэрмін, пазначаны ў дагаворы бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку, уносіць змяненні ў дзейныя пакеты паслуг (найменне пакета паслуг, умовы абслугоўвання, тэрміны дзеяння, памеры ўзнагароджанняў, змяняць пералік аперацый, уключаных у пакет паслуг).

           20. Банк мае права адключыць кліента ад абслугоўвання па пакеце паслуг пры надыходзе наступных абставін:
           адмова кліента ад падключэння да СДБА, скасаванне дагавору аб выкарыстанні СДБА (па ініцыятыве кліента альбо банка), а таксама ў выпадку, калі дагавор аб выкарыстанні СДБА страціў сілу;
           пры наяўнасці ў банку інфармацыі аб узбуджэнні ў дачыненні да кліента вытворчасці па справе аб неплацежаздольнасці ці банкруцтве, знаходжанні кліента ў працэсе ліквідацыі.

           21. Кліент мае права адключыць пакет паслуг пры прадастаўленні заявы (адвольнай формы, у тым ліку прадастаўленай з выкарыстаннем СДБА) на адмову ад абслугоўвання па пакеце паслуг альбо пры закрыцці бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку (і (ці) іншых рахункаў, пазначаных у пункце 4 дадзеных Правіл) (у перыяд дзеяння пакета паслуг):

           21.1. без спагнання платы (узнагароджання):
           па кліентах, якія знаходзяцца на абслугоўванні па пакеце паслуг (з прадастаўленнем грэйс-перыяду) больш за 12 месяцаў;
           па кліентах, падключаных да пакета паслуг (без прадастаўлення грэйс-перыяду) (за выключэннем выпадкаў, пазначаных у падпункце 21.2 пункта 21 дадзеных Правіл);

           21.2. са спагнаннем платы (узнагароджання) (у адпаведнасці з пунктам 7 аперацыі ў рамках пакета паслуг) пры ўмове:
     абслугоўвання кліента па пакеце паслуг (з прадастаўленнем грэйс-перыяду) да 12 месяцаў (уключна);
     абслугоўвання кліента, які перайшоў з пакета паслуг «SMART» (з прадастаўленнем пакета паслуг «SMART START») на пакет паслуг (без прадастаўлення грэйс-перыяду) да 12 месяцаў (уключна), якія ўключаюць агульны перыяд абслугоўвання з месяца прадастаўлення пакета паслуг «SMART START» да даты адключэння ад пакета паслуг.
           Пры адключэнні кліента ад абслугоўвання па пакеце паслуг, у склад якіх уключана дадатковая аперацыя — залічэнне і выплата заработнай платы і іншых выплат на бягучыя (разліковыя) банкаўскія рахункі, да якіх выпушчаныя банкаўскія плацежныя карткі, банк мае права ініцыяваць павышэнне памеру платы (узнагароджання) па дадзенай аперацыі.

           22. У выпадку невыканання кліентам абавязацельстваў па аплаце абаненцкай платы па сканчэнні месяца з моманту ўтварэння пратэрмінаванай запазычанасці па абаненцкай плаце банк мае права прыпыніць абслугоўванне кліента па пакеце паслуг і ажыццявіць яго перавод на абслугоўванне згодна са Зборнікам платы (акрамя аперацый, пазначаных у падпункце 2.1.2 пункта 2, пункце 5, падпункце 6.1 пункта 6 пакета паслуг) з адначасовым прыпыненнем абслугоўвання з выкарыстаннем СДБА.
           Абслугоўванне па пакеце паслуг (са спагнаннем абаненцкай платы за пакет паслуг) узнаўляецца пры ўмове поўнай выплаты кліентам пратэрмінаванай запазычанасці па плаце (узнагароджанні) за разлікова-касавае абслугоўванне ў беларускіх рублях і (ці) у замежнай валюце ў банку:
           пры пагашэнні запазычанасці ў першы аперацыйны дзень бягучага месяца — з 1-га чысла бягучага месяца;
           пры пагашэнні запазычанасці ў перыяд з другога па апошні аперацыйны дзень бягучага месяца — з 1-га чысла наступнага месяца.

           23. Кліент мае права часова прыпыніць абслугоўванне па пакеце паслуг у сувязі з прыпыненнем аперацый у СДБА, пісьмова апавясціўшы банк аб гэтым шляхам прадастаўлення заявы (адвольнай формы), у тым ліку прадастаўленай з выкарыстаннем СДБА, з пазначэннем перыяду часовага прыпынення, які складае поўны каляндарны месяц (месяцы) і не мусіць перавышаць тэрмін, на які прыпыняюцца аперацыі ў СДБА.
           Прыпыненне абслугоўвання па пакеце паслуг ажыццяўляецца з першага чысла месяца, наступнага за месяцам прадастаўлення заявы.
           Узнаўленне абслугоўвання па пакеце паслуг ажыццяўляецца з першага чысла месяца, наступнага за месяцам (месяцамі), у якім (якіх) абслугоўванне па пакеце паслуг было прыпынена.
           У перыяд прыпынення абслугоўвання па пакеце паслуг плата (узнагароджанне) за здзяйсненне банкаўскіх аперацый выплачваецца ў памерах, устаноўленых дзейным Зборнікам платы (акрамя аперацый, пазначаных у падпункце 2.1.2 пункта 2, пункце 5, падпункце 6.1 пункта 6 пакета паслуг). Парадак спагнання платы (узнагароджання) ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дагаворам бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку ў беларускіх рублях.

           24. Пасля адключэння кліента ад пакета паслуг у адпаведнасці з пунктам 21 дадзеных Правіл, пры выкананні ўмоў, пазначаных у дадзеных Правілах, кліент мае права падключыцца да пакета паслуг з першага чысла наступнага месяца.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць