Зборнік плат
Глава V. АБСЛУГОЎВАННЕ КЛІЕНТАЎ НА ЎМОВАХ ПАКЕТАЎ БАНКАЎСКІХ ПАСЛУГ |
|||
---|---|---|---|
24. Пакет паслуг для суб'ектаў аграэкатурызму «АГРАЭКАТУРЫЗМ» |
|||
№ п/п |
Склад аперацый |
Памер платы для спагнання/ |
Тэрмін выплаты ўзнагароджання (платы) |
1. |
Абслугоўванне бягучага (разліковага) рахунку, да якога выпушчана банкаўская плацежная картка |
|
|
1.1. |
Перавод грашовых сродкаў з рахунку, да якога выпушчана картка, на рахунак, адкрыты ў ААТ «Белаграпрамбанк» |
0,8% ад сумы |
У момант здзяйснення аперацыі |
1.2. |
Перавод грашовых сродкаў з рахунку, да якога выпушчана картка, на рахункі, адкрытыя ў іншых банках |
1,5% ад сумы |
У момант здзяйснення аперацыі |
1.3. |
Безнаяўнае залічэнне грашовых сродкаў за паслугі аграэкатурызму на рахунак, да якога выпушчана картка, на ўмовах пакета «АГРАЭКАТУРЫЗМ», пры адсутнасці дагавору паміж ААТ «Белаграпрамбанк» і адпраўніком грашовых сродкаў |
1,5% ад сумы |
У момант здзяйснення аперацыі |
2. |
Аперацыі па эквайрынгу |
|
|
2.1. |
Эквайрынг з выкарыстаннем тэрмінала |
1,0% ад сумы аперацый, якія здзяйсняюцца з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак |
У момант пералічэння суб'екту аграэкатурызму сродкаў па аперацыях з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак |
2.2. |
Інэрнэт-эквайрынг |
3,0% ад сумы аперацый, якія здзяйсняюцца з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак |
У момант пералічэння арганізацыі гандлю і сэрвісу сродкаў па аперацыях з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак |
Заўвагі да раздзела 24: |
|||
Да кліентаў, якія абслугоўваюцца на ўмовах пакета «АГРАЭКАТУРЫЗМ», не прымяняецца плата за: |
|||
- адкрыццё бягучага (разліковага) рахунку ў беларускіх рублях, да якога выпускаецца банкаўская плацежная картка; |
|||
- сэрвіснае абслугоўванне банкаўскіх плацежных картак Visa Classic EMV з мэтавым дызайнам; |
|||
- падключэнне і абслугоўванне паслугі «Інтэрнэт-банкінг»; |
|||
- безнаяўнае залічэнне грашовых сродкаў на рахунак, да якога выпушчана картка пры: |
|||
папаўненні рахунку, да якога выпушчана картка, з рахункаў, адкрытых у ААТ «Белаграпрамбанк»; |
|||
папаўненні рахунку, да якога выпушчана картка, уласнікам рахунку ў іншых банках; |
|||
ажыццяўленні аперацый скасавання зняцця наяўных грашовых сродкаў ці аплаты паслуг (тавараў) у выпадку тэхнічных няспраўнасцяў і збойных сітуацый; |
|||
ажыццяўленні аперацый скасавання аплаты карткай тавараў у выпадку адмовы кліента ад пакупкі, калі здзелка раней была здзейснена з дапамогай дадзенай карткі і ў іншых непрадбачаных выпадках; |
|||
вяртанні грашовых сродкаў пастаўшчыком паслуг па памылковых плацяжах; |
|||
залічэнні крэдыту (часткі крэдыту), прадастаўленага ААТ «Белаграпрамбанк» у адпаведнасці з Парадкам рэалізацыі Праграмы ўдзелу ААТ «Белаграпрамбанк» у развіцца аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь; |
|||
наяўнасці дагавору эквайрынгу (дагавору эквайрынгу ў сетцы Інтэрнэт). |
|||
ПРАВІЛЫ ПРАДАСТАЎЛЕННЯ І ВЫКАРЫСТАННЯ ПАКЕТА ПАСЛУГ ДЛЯ СУБ'ЕКТАЎ АГРАЭКАТУРЫЗМУ «АГРАЭКАТУРЫЗМ» |
|||
1. Пакет паслуг для суб'ектаў аграэкатурызму «АГРАЭКАТУРЫЗМ» (далей — Пакет АЭТ) — комплекс банкаўскіх паслуг ААТ «Белаграпрамбанк» (далей — Банк), які прадастаўляецца суб'ектам аграэкатурызму (далей — кліентам) у адпаведнасці з дагаворам бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку, да якога выпускаецца банкаўская плацежная картка Visa Classic EMV з мэтавым дызайнам у беларускіх рублях (далей рахунак АЭТ). |
|||
2. Пакет АЭТ з'яўляецца неад'емнай часткай Зборніка платы (узнагароджанняў) за аперацыі, якія ажыццяўляе ААТ «Белаграпрамбанк» (далей — Зборнік платы) і вызначае парадак спагнання Банкам платы (узнагароджанняў) пры аказанні паслуг, уключаных у Пакет АЭТ кліентам. |
|||
3. Абавязковай умовай для падключэння да Пакета АЭТ з'яўляецца адкрыццё рахунку АЭТ і прадастаўленне ў Банк: |
|||
4. Усе заявы кліента, якія датычаць абслугоўвання па пакеце АЭТ, захоўваюцца ў дасье кліента разам з дагаворам рахунку АЭТ. |
|||
5. Прадастаўленне кліенту аперацый па эквайрынгу ажыццяўляецца пры ўмове заключэння з кліентам адпаведнага дагавору ў перыяд дзеяння Пакета АЭТ. |
|||
6. Датай падключэння да Пакета АЭТ з'яўляецца дата прадастаўлення ў Банк Заявы. |
|||
7. Аперацыі, не пазначаныя ў Пакеце АЭТ, аплачваюцца кліентамі ў памеры, устаноўленым Зборнікам платы. |
|||
8. Банк мае права ў аднабаковым парадку ўносіць змяненні ў дадзеныя Правілы (найменне пакета паслуг, умовы абслугоўвання, тэрміны дзеяння, памеры ўзнагароджанняў, змяняць пералік аперацый, уключаных у Пакет АЭТ) з папярэднім апавяшчэннем кліента не менш чым за 7 (сем) працоўных дзён да даты ўступлення адпаведных змяненняў у сілу. Папярэдняе апавяшчэнне кліента ажыццяўляецца шляхам размяшчэння адпаведнай інфармацыі на сайце Банка і (ці) інфармацыйных стэндах Банка. |
Дадатак |
|
ЗАЯВА |